Партыя БНФ » Вітольду Ашурку, які загінуў за кратамі, усталявалі памятны знак у Бэльгіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вітольду Ашурку, які загінуў за кратамі, усталявалі памятны знак у Бэльгіі

Дададзена 01.11.2021 11:21:07 | 485 праглядаў

Памятны знак у гонар палітвязьня Вітольда Ашурка ўсталявалі і асьвяцілі ў беларускай царкве ў Антвэрпэне 31 кастрычніка. На яго сабралі 3,5 тысячы эўра «ўсім сьветам».

Манумэнт выглядае як драўляная «сьцяна плачу», два мэтры ў вышыню – паведамляе Радыё Свабода. На ёй ёсьць партрэт Вітольда і пазначаныя гады ягонага жыцьця.

З адваротнага боку напісалі дзьве цытаты зь лістоў бярозаўскага актывіста:

  • «Ваша нязломнасьць супрацьстаяць цемры і пошасьці натхняе слабых і дае надзею стомленым. Перамагае той, хто не здаецца!»
  • «Мы не памерлі і не сышлі назаўжды. Мы вернемся! Мы абавязкова вернемся! Проста сёньня час быць героямі прыйшоў для вас».

Стварэньнем памятнага знака займаўся сьвятар Іван Майсейчык, які служыць у антвэрпэнскай царкве. На манумэнт людзі добрай волі сабралі ўсю неабходную суму — 3500 эўра.

Палітвязьня Вітольда Ашурка, які памёр у калёніі пры нявысьветленых абставінах, пахавалі 26 траўня ў ягонай роднай Бярозаўцы.

Вітольд Ашурак — грамадзкі і палітычны дзяяч зь Лідчыны, сябра Сойму Партыі БНФ. Крымінальная справа па факце сьмерці Вітольда не заведзеная, родныя дагэтуль ня ведаюць прычыны ягонай сьмерці.

05e00000-0a00-0242-409e-08d99d0fde68_cx0_cy28_cw0_w1023_r1_s

c3410000-0aff-0242-0fbd-08d99d0fde69_w650_r0_s

Памятны знак Вітольду Ашурку ў беларускай царкве ў Антвэрпэне.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.