Партыя БНФ » Пётр Мігурскі: “Палітвязню Рыгору Кастусёву тэрмінова патрабуецца аперацыя”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пётр Мігурскі: “Палітвязню Рыгору Кастусёву тэрмінова патрабуецца аперацыя”

Дададзена 04.11.2021 5:18:34 | 498 праглядаў

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які знаходзіцца пад вартай, пачалі лячыць, аднак яму неабходная тэрміновая аперацыя. Пра гэта палітык паведаміў у лісце магілёўскаму абласному каардынатару ГА”Рух За Свабоду” Пятру Мігурскаму.

Рыгор Кастусёў БНФ«З 14 кастрычніка мне распачалі хоць нейкае лячэнне. Па два ўколы колюць кожны дзень, куча таблетак», – напісаў Кастусёў. Паводле яго словаў, атрымалася зняць прыступы болю і спазмы, ад якіх зняволены пакутваў амаль тры месяцы, за два тыдні адаспаўся і аднавіў нервы. Кажуць, што сітуацыю можа выправіць толькі аперацыя. Пры гэтым тэрміновая», – напісаў ён.

Кастусёў растлумачыў, што з-за каранавіруса планавыя аперацыі адмянілі, пры гэтым ён не ведае, ці прызначаная яму аперацыя. 14 кастрычніка палітыку яшчэ раз зрабілі УГД, якое паказала пагаршэнне сітуацыі. У пачатку жніўня ён прайшоў абследаванне для дыягностыкі анказахворвання. Паводле словаў Кастусёва, у плане расследавання справы без перамен, бо ў асноўным следчыя дзеянні “завершаны каля трох месяцаў таму”.

“Проста сяджу і чакаю. Колькі давядзецца чакаць – невядома. Пакуль развязкі не чакаецца ні ў якім выглядзе», – напісаў старшыня Партыі БНФ. Ён паведаміў, што 27 кастрычніка на ягоную маёмасць накладзены арышт: на кватэру ў Шклове, гараж і дом у вёсцы. “Будуць яшчэ арыштоўваць і машыну”, — дадаў палітык.

«Ідзе планамернае ўздзеянне на псіхіку і здароўе Рыгора Кастусёва. Грамадству  трэба больш уважліва паставіцца да сітуацыі. Кастусёў заслугоўвае лепшага да сябе стаўлення. Фактычна ён бязвінная ахвяра сённяшняй палітычнай сітуацыі», – мяркуе Пётр Мігурскі.

64-гадовага палітыка затрымалі 12 красавіка ў Шклове (Магілёўская вобласць) і даставілі ў КДБ. 17 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў аб затрыманні групы, якая планавала замах на яго і яго дзяцей, і звязаў яе са спецслужбамі ЗША. У групу апроч Кастусёва нібыта ўваходзілі філолаг, першы прэс-сакратар Лукашэнкі Аляксандр Фядута і амерыканскі юрыст беларускага паходжання Юры Зянковіч. Затрыманым прад’яўлены абвінавачанні па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ім пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле сайта naviny.by

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.