Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Рэпрэсіі будуць працягвацца”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Рэпрэсіі будуць працягвацца”

Дададзена 05.11.2021 12:05:08 | 600 праглядаў

У Беларусі адбываецца знішчэнне грамадскіх арганізацый, штодня працягваюцца рэпрэсіі. Пра сітуацыю ў Беларусі з выконваючым абавязкі старшыні Партыі БНФ Вадзімам Саранчуковым размаўляе карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Сяргей Апановіч.

Вадзім СаранчукоўРадыё Рацыя: Ці будуць працягнуты далей рэпрэсіі?

Вадзім Саранчукоў: Я не бачу зарад перадумоў для таго, каб рэпрэсіі спыняліся. Відавочна, што той ціск, які ідзе зараз на людзей, як і любое іншадумства, будзе толькі нарастаць.

Радыё Рацыя: Што вы думаеце наконт планаў па правядзенні рэферэндуму? Некаторыя палітычныя аглядальнікі кажуць пра тое, што гэты рэферэндум можа нешта змяніць у сітуацыі ў Беларусі.

Вадзім Саранчукоў: Гэта на самой справе стварэнне ілюзій, таму што ў сённяшніх умовах не падкантрольнасці выбарчага працэсу любы электаральны працэс не свабодны, не адкрыты, не дэмакратычны. Таму казаць пра рэферэндум як нейкую спробу волевыяўлення народу не выпадае абсалютна. Пакуль у краіне ёсць палітычныя зняволеныя, пакуль няма кантролю грамадзянаў за выбарчым працэсам любыя электаральныя падзеі не маюць нічога агульнага з дэмакратыяй.

Цалкам матэрыял слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.