Партыя БНФ » Вярхоўны суд пастанавіў ліквідаваць ГА БНФ “Адраджэньне”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вярхоўны суд пастанавіў ліквідаваць ГА БНФ “Адраджэньне”

Дададзена 12.11.2021 10:59:52 | 372 праглядаў

Суд па справе аб ліквідацыі адбыўся 10 лістапада на падставе пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «БНФ „Адраджэньне“». Партыя БНФ, якая існуе паралельна з грамадскім аб’яднаннем «БНФ «Адраджэньне», па-ранейшаму захоўвае афіцыйную рэгістрацыю.

Вярхоўны судСправу ініцыявалі яшчэ ў канцы ліпеня. Прысуд вынесла судзьдзя Рыма Філіпчык.

Пра рашэньне суду стала вядома 12 лістапада, пра гэта паведаміў намесьнік старшыні грамадзкага аб’яднаньня «БНФ „Адраджэньне“» Юрась Меляшкевіч.

Падставай для ліквідацыі аднаго са старэйшых грамадзкіх аб’яднаньняў краіны чыноўнікі палічылі непадачу дакумэнтаў, якіх чыноўнікі міністэрства юстыцыі запатрабавалі ад арганізацыі. Пры гэтым офіс у Менску апячатаны ад 14 ліпеня, калі па краіне пракацілася хваля ператрусаў у грамадзкіх арганізацыях.

Падчас ператрусу ў сядзібе БНФ на вуліцы Чарнышэўскага ў адсутнасьць прадстаўнікоў арганізацыі Сьледчы камітэт забраў бухгальтарскія і іншыя дакумэнты, а сам офіс апячатаў.

На звароты аб’яднаньня аб неабходнасьці разблякаваць доступ у памяшканьне дзеля таго, каб выканаць патрабаваньні Міністэрства юстыцыі, сьледчыя структуры адказалі адмоўна.

Раней разгляд справы аб ліквідацыі БНФ прыпынілі на падставе таго, што арганізацыя абскардзіла ў Вярхоўным судзе пісьмовыя папярэджаньні. Аднак па выніках кастрычніцкага разгляду гэтых скаргаў суд пастанавіў пакінуць пісьмовыя папярэджаньні ў сіле.

Грамадзкае аб’яднаньне «БНФ „Адраджэньне“» заснавана ў 1988 годзе, а зарэгістравана як агульнанацыянальнае грамадзкае аб’яднаньне ў 1991 годзе. У 1993 годзе на грунце руху была заснаваная асобная палітычная арганізацыя – Партыя БНФ. Яна захоўвае рэгістрацыю.

Аб’яднаньне «БНФ „Адраджэньне“» структурна-юрыдычна адасобленае ад Партыі БНФ, хоць склад кіраўніцтва палітычнай партыі і руху зьяўляецца ідэнтычным — абедзьве арганізацыі ўзначальвае Рыгор Кастусёў, які цяпер знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ; супадае і склад Сойму як кіроўнага органу.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.