Партыя БНФ » У Шаркоўшчыне памёр краязнаўца Уладзіслаў Ляскоўскі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Шаркоўшчыне памёр краязнаўца Уладзіслаў Ляскоўскі

Дададзена 19.11.2021 10:56:26 | 400 праглядаў

На 89-м годзе ад інсульту памёр шаркоўшчынскі грамадскі дзеяч Уладзіслаў Ляскоўскі. Ён быў сябрам БНФ, ТБМ, раней працаваў настаўнікам матэматыкі і быў інспектарам раённага аддзела адукацыі.

Тляскоўскі-1аксама ён вядомы ў Шаркоўшчыне як краязнаўца, які вывучаў гісторыю не толькі роднага краю, але і ваколіц. Пры дапамозе глыбоцкіх актывістаў ён выдаў кнігу “Гістарычная хроніка Шаркоўшчыны і наваколля”, напісаў свае ўспаміны і перакладаў гістарычныя працы з польскай мовы.

Уладзіслава Ляскоўскага ўзгадвае журналіст з Глыбокага Зміцер Лупач, які з ім быў добра знаёмы:

– Гэта адзін з найстарэйшых грамадскіх актывістаў на Шаркоўшчыне. Ён быш сябрам БНФ, сябрам ТБМ. Ведаю, што ён да апошняга дапамагаў – і калі грашовыя ахвяраванні збіралі палітвязням, ці на іншыя патрэбы, ён заўсёды адгукаўся. І я рад, што мы паспелі запісаць яго ўспаміны, а таксама выдаць яго некалькі кніжак, якія ён напісаў.

Хата Уладзіслава Ляскоўскага ў Шаркоўшчыне часта ператваралася ў культурніцкую пляцоўку, дзе мясцовыя грамадскія актывісты ладзілі свае імпрэзы і прымалі палітыкаў, пісьменнікаў і творчых людзей з іншых рэгіёнаў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.