Партыя БНФ » Ператрус у хаце сябры Сойма БНФ Віталя Макаранкі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ператрус у хаце сябры Сойма БНФ Віталя Макаранкі

Дададзена 21.11.2021 1:30:29 | 396 праглядаў

У пятніцу 19 лістапада ў Магілёве, у кватэры сябры Сойма Партыі БНФ Віталя Макаранкі адбыўся ператрус.

Віталь Макаранка 2016Як стала вядома, праводзілі яго супрацоўнікі Упраўлення КДБ па магілёўскай вобласці ў межах крымінальнай справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады.

Падчас вобыску была канфіскавана тэхніка: ноўтбук і планшэт (пра гэта паведаміў спадар Макаранка ў допісе праз фэйсбук).

Сам Віталь Макаранка пакінуў межы Рэспублікі Беларусь яшчэ вясной гэтага года і зараз знаходзіцца ў бяспецы.

Фігурантамі гучнай крымінальнай справы “аб змове” таксама з’яўляюцца старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Аляксандр Фядута, Юрый Зяньковіч, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажэнка і Ігар Макар. Ім прад’яўлена абвінавачанне па ч.1 арт.357 КК РБ (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Пра гэта 30 красавіка паведаміў КДБ. Фядута, Зянковіч, Кастусёў і Галубовіч знаходзяцца ў СІЗА КДБ, у астатніх мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. З таго моманту і да сённяшняга дня, паводле слоў Віталя, ніякіх рэакцый і дзеянняў з боку сілавых структур не рабілася.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.