Партыя БНФ » Фільм пра палітвязьня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калёніі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Фільм пра палітвязьня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калёніі

Дададзена 22.11.2021 12:04:03 | 389 праглядаў

Паўгады таму, 21 траўня 2021 года, стала вядома, што ў сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка ў зьняволеньні спынілася сэрца. «Радыё Свабода» прадстаўляе дакумэнтальны відэапраект пра жыцьцё і сьмерць актывіста і палітыка зь Бярозаўкі.

Пра Вітольда Ашурка расказвае маці Алена Міронаўна, брат Андрэй Ашурак, сябры і паплечнікі Сяргей Пантус, Юрась Дзяшук, Вольга Быкоўская. Яны ўспамінаюць, якім быў маленькі Вітольд, як ён хадзіў у сплавы па Нёмане; як стаў тым, кім стаў.

Вітольд Ашурак — будаўнік і майстар тату, які ня меў вышэйшай адукацыі. У 2010 годзе ён прыйшоў у палітыку. Вырашаў экалягічныя пытаньні ў сваім рэгіёне, неаднаразова ўдзельнічаў у парлямэнцкіх выбарах, ушаноўваў месцы паўстаньня 1863-1864 гадоў.

Стаў лідэрам пратэстаў у Лідзе ў 2020 годзе. Атрымаў 5 гадоў зьняволеньня пасьля пасьлявыбарных акцый. Загінуў у шклоўскай калёніі. Цела сваякам выдалі зь перабінтаванай да носу галавой. Сваякі дагэтуль ня ведаюць, чаму і пры якіх абставінах памёр Вітольд. Яны сумняваюцца нават у даце ягонай сьмерці.

Вітольд Ашурак пражыў 50 гадоў. Пахаваны на бярозаўскіх могілках пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Вітольд Ашурак

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.