Партыя БНФ » Ларысу Кастусёву, жонку зьняволенага лідэра Партыі БНФ, выклікалі ў КДБ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ларысу Кастусёву, жонку зьняволенага лідэра Партыі БНФ, выклікалі ў КДБ

Дададзена 22.11.2021 12:48:50 | 380 праглядаў

Як паведамляе рэгіянальны рэсурс “Магілёўскі рэгіён”, на 22 лістапада ў КДБ у Магілёў выклікалі спадарыню Ларысу Кастусёву, жонку зняволенага лідэра Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

130910kastusiou13Што паслужыла падставай для выкліка, спадарыня Ларыса не ведае, – кажа, што вельмі расхвалявалася, і таму не ўдакладніла ў супрацоўніка КДБ падрабязнасці. Але магчыма, выклік  у КДБ неяк звязаны з арыштам на іх агульную з Рыгорам маёмасць, выказала меркаванне Ларыса Кастусёва.

Нагадаем, што з рашэннем аб накладанні арышту на маёмасць палітыка азнаёмілі напрыканцы кастрычніка ў СІЗА КДБ у Мінску.

Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове 12 красавіка гэтага года. Пазней стала вядома, што ён праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску.

17 красавіка дзяржаўныя СМІ Беларусі паказалі заяву Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што заходнія спэцслужбы рыхтавалі збройны мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей.

Лукашэнка абвінаваціў у датычнасці да падрыхтоўкі замаху затрыманых Зянковіча, Кастусёва і Фядуту. Юрыста Юрыя Зянковіча і палітолага Аляксандра Фядуту затрымалі ў Маскве напярэдадні.

22 красавіка стала вядома, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юры Зянковіч абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу).

30 красавіка КДБ назваў імёны дзевяці абвінавачаных. Гэта Аляксандар Фядута, Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандар Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка, Ігар Макар.

У 64-гадовага кіраўніка Партыі БНФ падазрэнне на анкалогію, аднак ні самому Кастусёву, ні яго сваякам не паведамляюць пра вынікі абследаванняў. Усе хадайніцтвы аб змене меры стрымання Кастусёву ў сувязі са станам здароўя або адхіляюцца, або ігнаруюцца, нягледзячы на тое, што ніякія следчыя дзеянні з ім не праводзяцца ўжо даўно. За кратамі лідар БНФ знаходзіцца больш за сем месяцаў.

У кастрычніку Рыгору Кастусёву ў чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы, да 12 снежня 2021 года.

Учора яшчэ адзін фігурант справы ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам з Магілёва, кіраўнік абласной арганізацыі БНФ Віталь Макаранка паведаміў: “вобшук у кватэры дзе я раней жыў… Вылучылі ноўтбук стары і планшэт паламаны. Плюс купу нейкіх папераў”.

Сам спадар Віталь пакінуў межы Рэспублікі Беларусь яшчэ вясной гэтага года і зараз знаходзіцца ў бяспецы.

Крыніца

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.