Партыя БНФ » Зьняволенага старшыню БНФ Рыгора Кастусёва перавялі ў турэмны шпіталь
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зьняволенага старшыню БНФ Рыгора Кастусёва перавялі ў турэмны шпіталь

Дададзена 01.12.2021 11:31:39 | 1,599 праглядаў

Кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва рыхтуюць да апэрацыі – дзеля гэтага яго перавялі са з сьледчага ізалятара КДБ (“Амерыканка”) на “валадарку”. У няволі ён ужо сем месяцаў.

Рыгор Кастусёў 2021З СІЗА КДБ у турэмны шпіталь перавялі лідэра Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога затрымалі ў красавіку разам з Аляксандрам Фядутам і Юрасём Зянковічам. Усіх трох абвінавачваюць у падрыхтоўцы да «змовы» супраць Лукашэнкі.

„Кастусёў шпіталізаваны, яго рыхтуюць да аперацыі. Самаадчуванне палітыка па-ранейшаму нездавальняючае. Ён пастаянна мае патрэбу ў медыцынскай дапамогі. Паляпшэнняў няма”, — паведаміла „Спутнику” ягоная адвакатка Інэса Аленская.

У кастрычніку зьявілася інфармацыя аб пагаршэньні здароўя Рыгора Кастусёва: у яго падазрэньне на анкалёгію і патрэбная тэрміновая апэрацыя, як казала яго дачка. Таксама ў верасьні Кастусёў перанёс ковід.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Чэрвень 2023
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.