Партыя БНФ » Чарговы рэпрэсіўны рэйд: ператрус у сябры рэвізійнай камісіі БНФ Алега Карбалевіча
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Чарговы рэпрэсіўны рэйд: ператрус у сябры рэвізійнай камісіі БНФ Алега Карбалевіча

Дададзена 02.12.2021 1:58:02 | 550 праглядаў

Ад раніцы 1 сьнежня па ўсёй Беларусі адбываліся ператрусы ў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Рэйды з ператрусамі прайшлі як у Мінску, так і ў Віцебску, Гомелі, Мазыры, Крычаве, Рэчыцы.

Алег Карбалевіч

Вядома пра наступныя ператрусы і затрыманьні.

  • Ад раніцы вядома пра ператрус у кіраўніка Рэчыцкай суполкі Партыі БНФ, сябры рэвізійнай камісіі партыі Алега Карбалевіча. Сілавікі забралі яго камп’ютар, а яго самога павезлі ў РАУС. Пазней ён здолеў паведаміць жонцы, што яго вязуць у Светлагорск. У Светлагорску размешчаны міжраённы аддзел Дэпартамента фінансавых расследаванняў, у зоне адказнасці якога знаходзіцца і Рэчыцкі раён. Менавіта там і дапытвалі Алега Карбалевіча.
  • Актывісты зь Віцебску: сябра БНФ Ўладзімер Кійко і Мікалай Качурэц, ператрусы. Цяпер спадар Уладзімір Кійко знаходзіцца на волі.
  • У Брэсце раніцай супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Алены Жушма.
  • Мазырскі праваабаронца Ўладзімер Целяпун. Ператрус на лецішчы і ў кватэры. Тэхніку пасьля ператрусу не забіраюць, а толькі значкі «Вясны», кнігі, паштоўкі і плякаты. Прадстаўнікі якога ведамства праводзяць ператрус — пакуль невядома.
  • Горадзенская журналістка Надзея Болатава (Віціна), якая пісала для гарадзкога блога. А 7 гадзіне ранку да яе прыйшлі супрацоўнікі УДФР зь ператрусам. Яна праходзіць сьведкай «па нейкай справе, у якой фігуруе яе асабістая перапіска». Яе затрымалі і павезьлі на допыт. Каля 13:00 стала вядома, што Надзею вызвалілі, у яе забралі тэлефон.
  • У Рэчыцы зьнікла сувязь з кіраўніком мясцовай суполкі КХП БНФ Аляксандрам Рыбчанковым.
  • Крычаўскі журналіст Сяргей Няроўны. У яго прайшоў ужо ня першы сёлета ператрус. Пасьля яго павезьлі на допыт. А 17.30 стала вядома, што Няроўны выйшаў на волю пасьля допыту. У яго правялі два ператрусы.
  • Былога палітвязьня Міхаіла Жамчужнага, які адседзеў больш за 6 гадоў па палітычнай справе, сёньня затрымалі. Яму на 1 сьнежня прызначылі суд з нагоды зьменаў патрабаваньняў прэвэнтыўнага нагляду. Пасьля ператрусу і допыту Жамчужны выйшаў на волю каля 13:30. «Паказаньняў ніякіх не даваў. Беражыце сябе. Менск шукае арганізатараў і фінансістаў пратэстаў», — паведаміў мужчына. Міхаіл Жамчужны вызваліўся з турмы 19 лютага. Ён правёў там больш як 6 гадоў па палітычна матываванай справе.
  • Журналістку Валерыю Лепешаву затрымалі супрацоўнікі ДФР па Магілёўскай вобласьці. Прычына невядомая.
  • Супрацоўнікі УДФР КДК па Магілёўскай вобласці таксама каля сямі раніцы правялі ператрус у праваабаронцы Барыса Бухеля.
  • У Гомелі прайшоў ператрус у Васіля Палякова — гомельскага палітыка і грамадскага дзеяча АГП. Нагадаем, 8 ліпеня Васіля затрымлівалі ў межах крымінальнай справы па арт. 289 (акт тэрарызму). Тыдзень яго ўтрымлівалі ў гомельскім ІЧУ. 15 ліпеня яго адпусцілі на волю.
  • Агляд дому пэнсіянэркі Алены Гнаўк правялі ў вёсцы Ткачы Пружанскага раёну і забралі ноўтбук. Сама Алена Гнаўк на свабодзе. Раней яна зьняла ролік, прысьвечаны курдзкай сям’і, і напісала некалькі заяваў у міліцыю, папрасіўшы органы ўлады пакараць невядомых людзей, якія зьбівалі курдаў. Замест пошуку вінаватых міліцыя прыйшла да яе. Паводле Алены Гнаўк, яе цяпер спрабуюць зрабіць «крайняй», нібыта яна «распаўсюджвае фэйкі», а мігрантаў у Беларусі не зьбівалі.
  • Акрамя гэтага, з 7 раніцы праходзяць ператрусы ў Мінску. Па інфармацыі праваабаронцаў, з вобшукамі прыйшлі мінімум да 10 чалавек.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.