Вітольд Ашурак пасмяротна ўганараваны крыжом «За годнасць у палоне»
Дададзена 03.12.2021 6:06:55 | 1,242 праглядаў Сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак, які загінуў у зняволенні, пасмяротна быў уганараваны крыжам «За годнасць у палоне».
Крыжам Пятра Калнышэўскага ўзнагароджваюцца грамадзяне Украіны і грамадзяне, якія былі ўзятыя ў палон і выявілі ўзор мужнасці і нязломнасць перакананняў. Гэтую ўзнагароду за ўвесь час існавання атрымалі менш за 100 чалавек, з их – два беларусы: Паліна Шарэнда-Панасюк і цяпер Вітольд Ашурак.
Вітольд Ашурак — актывіст з Бярозаўкі (Лідскі раён Гродзенскай вобласці), сябра Сойму Партыі БНФ, каардынатар Руху «За Свабоду». Не раз балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты і парламент. Падымаў экалагічныя пытанні. Быў затрыманы ў верасні 2020 года і пасля прысуджаны судом да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па абвінавачванні ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».
Памёр у шклоўскай калоніі пры нявызначаных абставінах 21 мая 2021 года на 51-м годзе жыцця.
|