Партыя БНФ » Вольга Івашына: “Стан здароўя Дзяніса – стабільны”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вольга Івашына: “Стан здароўя Дзяніса – стабільны”

Дададзена 07.12.2021 10:17:49 | 577 праглядаў

Жонка гарадзенскага журналста-палітвязня Дзяніса Івашына працягвае ліставанне з пракуратурай і „Белпоштай”, каб даведацца пра лёс лістоў да Дзяніса.

івашыныКажа Вольга Івашына:

– Звярталася на “Белпошту” наконт лістоў і пасылак, чаму так доўга ідуць і ўвогуле не даходзяць. Яны мне, праўда, адказалі не так, як мінулы раз. Яны спаслаліся на нейкія нормы закона, пра тое, што трэба з пісьмовай заявай падысці, з пашпартам, з квітанцыямі да іх. Тут ёсць пэўныя складанасці, не ведаю, як у мяне атрымаецца, будзем глядзець.

Па словах Вольгі, ад пракуратуры прыходзяць дзіўныя адказы:

– Звярталася ў Дэпартамент выканання пакаранняў наконт таго, што з паштоўкай айчыннай нейкія дзівосы былі. Чамусьці яны да гэтага часу мне не адказалі. Ужо практычна месяц прайшоў з таго часу, як яны атрымалі мой зварот. Паглядзім, калі на гэтым тыдні нічога не будзе, будзем далей разважаць. Генпракуратура, як і пракуратура Гарадзенскай вобласці сцвярджаюць, што ўсе адказы мне былі дасланыя. Будзем далей змагацца.

Дзяніс Івашын з 12 сакавіка знаходзіцца за кратамі і яму прад’явілі два абвінавачанні. Першае – умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных справаў (арт. 365 КК), другое – падазраюць у здрадзе дзяржаве, як вынікае з адказу КДБ. Яму пагражае да 15 год зняволення, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.