Партыя БНФ » У сябры Сойму БНФ Паўла Батуева – чарговы ператрус
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У сябры Сойму БНФ Паўла Батуева – чарговы ператрус

Дададзена 08.12.2021 12:04:49 | 1,515 праглядаў

У сябры Сойму Партыі БНФ Паўла Батуева, актывіста з Салігорска, 7 снежня прайшоў ператрус у межах распачатай крымінальнай справы, паведаміла ў Facebook журналістка Вольга Быкоўская.

Батуеў ПавалАктывіста прывезлі на ператрус з ізалятара часовага ўтрымання, дзе ён адбывае 15 дзён адміністрацыйнага арышту нібыта за непадпарадкаванне міліцыі.

Як паведамляецца, ператрус можа праходзіць у рамках крымінальнай справы па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады).

Нагадаем, што Паўла Батуева затрымалі ў аўторак, 23 лістапада. Затрымалі актывіста мінскія сілавікі, калі сп. Батуеў ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка.

Тэрмін адміністрацыйнага арышту павінны скончыцца ў гэтую суботу, 11 сьнежня.

Цягам мінулых гадоў у яго неаднаразова праходзілі ператрусы, а мясцовыя тэлеграм-каналы размяшчалі паклёпніцкія публікацыі на адрас актывіста і яго сям’і.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.