Партыя БНФ » Зміцер Антончык распавёў, як затрымлівалі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зміцер Антончык распавёў, як затрымлівалі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва

Дададзена 20.12.2021 12:03:19 | 829 праглядаў

Чарговы госць „Беларускага Радыё Рацыя” сёння – Зміцер Антончык, грамадскі дзеяч, але таксама зяць старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які быў затрымлены 12 красавіка 2021 года.

IMG_20211219_141101-1536x1152Радыё Рацыя: Рыгор Кастусёў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 красавіка 2021 года. Чаму гэта здарылася? Гэта, здаецца, так незвычайнае абвінавачванне?

– На сённяшні дзень гэта ўжо не выклікае такога здзіўлення, таму што шмат людзей затрыманыя па нейкіх абсурдных артыкулах, і па абсурдных справах. Але праўда, калі гэта толькі распачыналася, гэта выглядала вельмі дзіўна. Гэта быў пачатак вялікай зачысткі грамадскага і палітычнага асяроддзя Беларусі.

Радыё Рацыя: Але тое, што Вы сказалі, трохі небяспечна, што абсурд нас ужо не здзіўляе. Людзі прызвычаіліся?

– Мы бачым, што затрымлівалі за чысты аркуш паперы, мы бачылі, што затрымлівалі за шкарпэткі. Таму чаму можна здзіўляцца, калі чалавек могуць за нейкі смайлік у сацсетках атрымаць хімію, ці нейкі тэрмін.

Радыё Рацыя: Вы з красавіка знаходзіціся за межамі Беларусі. Ці гэта звязана з затрыманнем Вашага цесця?

– Так, звязана канешне. Непасрэдна пасля затрымання Рыгора Кастусёва у нас у доме было шмат вобшукаў было праз супрацоўнікаў КДБ. Забралі мае асабістыя рэчы, у тым ліку кампутар. Было бачна, што нейкім чынам яны збіраюцца звязаць гэта, бо да дому ніякага дачынення спадар Рыгор не меў, тым больш, што вышлі менавіта на мяне. Я адчуваў, што магу таксама апынуцца за кратамі, таму было прынятае такое складанае рашэнне, каб з’ехаць.

Радыё Рацыя: Можа Вы разам з цесцям рыхтавалі гэты дзяржаўны пераварот? Рыгор Кастусёў з адным калашнікавым, з другім Зміцер Антончык, з трэцім Фядута?

– Зараз гэта трохі смешна канешне, але на той момант, калі адбыліся вобшукі, у мяне напрыклад таксама была страйкбольная зброя ў доме, якю я адразу выдаў КДБ. Яшчэ як толькі мы ехалі на вобшук я сказаў, што захоўваецца страйкбольная зброя, я яе дабраахвотна выдаю.

Радыё Рацыя: А што Вы падумалі, калі даведаліся, у чым абвінавачаны Рыгор Кастусёў? Якая была Вашая першая думка?

– Вельмі цікава было, таму што напярэдадні ў дзень, калі затрымалі Спадара Рыгора, нам патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, ён назваў зусім іншы артыкул, мы дакладна з жонкай не запамяталі, як ён гучаў. Але па тых лічбах, якія мы запамяталі, мы паглядзелі – гэта быў нейкі эканамічны артыкул, і мы падумалі, что магчыма гэта звязанае з нейкімі фінансавымі справамі, і таму мы прытрымліваліся версіі, што яго затрымалі за нейія фінансавыя рэчы. Але на наступны дзень, калі ўжо затрымалі мяне супрацоўнікі КДБ у Шклове, і калі мы ехалі на вобшук, я запытаўся: а ў чым справа? Па якому артыкуле? І вось у дарозе, за рулём аўтамабіля мне агучылі гэты артыкул, і я зразумеў, што гэта зусім іншая справа, і што нейкіх простых выхадаў з гэтай справы не будзе.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле на сайце Радыё Рацыя:  https://www.racyja.com/hramadstva/zmitser-antonchyk-raspavyou-yak-zatrymli/

Зьміцер Антончык - Радыё Рацыя 2021

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.