Заснавальнік Symbal.by Павел Белавус стаў падазраваным па крымінальнай справе
Дададзена 24.12.2021 11:44:52 | 1,810 праглядаў 23 снежня мусіў скончыцца тэрмін утрымання Паўла Белавуса, але яго адвезлі ў Следчы камітэт, а дома правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку – паведамляе газэта “Наша Ніва”.
Як паведамляецца, яго справу будуць разглядаць па 342 артыкуле крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх, што караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Цяпер Павел Белавус знаходзіцца ў следчым ізалятары.
Паўла Белавуса, кіраўніка крамы Symbal.by, першы раз затрымалі 15 лістапада. Яму некалькі разоў давалі суткі адміністрацыйнага арышту за розныя “адміністрацыйныя правапарушэньні”.
|