Партыя БНФ » Журналіст Дзяніс Івашын ізноў змешчаны ў карцар
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Журналіст Дзяніс Івашын ізноў змешчаны ў карцар

Дададзена 25.12.2021 12:54:41 | 672 праглядаў

Жонка палітвязня Вольга паведаміла, што яе муж Дзяніс Івашын зноў змешчаны ў карцар. Пра гэта яна даведалася 24 снежня, калі спрабавала перадаць яму перадачу.

Дзяніс Івашын - турмаНа колькі дзён яго змясьцілі ў карцар і чаму — невядома.

Гарадзенскага журналіста і сябра БНФ затрымалі ў сакавіу гэтага года, яго абвінавацілі паводле артыкулу 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў).

У адным са сваіх артыкулаў Івашын выкарыстаў апублікаваныя на афіцыйным сайце гарадзенскай міліцыі звесткі, што стала падставай для затрымання. У канцы кастрычніка Івашыну прад’явілі новае абвінавачанне — у «здрадзе дзяржаве». Цяпер яму пагражае да 15 гадоў зняволення – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Напісаць ліст ці адправіць пасылку Дзянісу можна па адрасе:

Івашыну Дзянісу Яўгеньевічу

Турма № 1, 230023, Гродна, вул. Кірава, 1.

 

Дзянісу можна таксама адправіць грашовы перавод:

Турма № 1, Гродна

УНП 590003691

BIC: BAPBBY2X

IBAN: BY81BAPB36429050005540000000

Студзень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.