Партыя БНФ » Зарэгістраваныя 30 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зарэгістраваныя 30 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ

Дададзена 23.08.2012 7:50:27 | 1,749 праглядаў

Выбарчыя камісіі зарэгістравалі 30 кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ і адмовілі ў рэгістрацыі 9% партыйных вылучэнцаў.

Сярод іншых зарэгістраваныя старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, ён быў вылучаны Зьездам БНФ па Аўтазаводзкай выбарчай акрузе №92, а таксама намесьнікі старшыні − Рыгор Кастусёў (Шклоўская выбарчая акруга №90) і Аляксандр Стральцоў (Гарадзенская сельская выбарчая акруга №52).

9% ад вылучаных Партыяй БНФ патэнцыйных кандыдатаў − Сяргея Брыцікава, Сяргея Карповіча і Павала Севасьцьяна − не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Па меркаваньні акруговых камісіяў, да Сяргея Брыцікава і Сяргея Карповіча былі прэтэнзіі адносна правільнасьці запаўненьня падатковай дэклярацыі. Прычынай адмовы ў рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Павала Севасьцьяна стала непагашаная судзімасьць за 2005 год.

Адмоўныя рашэньні акруговых камісіяў Партыя БНФ будзе абскарджваць у судзе.

Фронтаўцы былі вылучаныя Партыяй БНФ па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84, Кастрычніцкай акрузе №97 і Ваўкавыскай выбарчай акрузе № 48 адпаведна.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыўшы, што выбарчыя камісіі зарэгістравалі пераважную большасьць кандыдатаў ад Партыі БНФ, заявіў:

Відавочна, улады ў першую чаргу імкнуліся на этапе рэгістрацыі кандыдатаў вывесьці з выбарчай кампаніі тых, хто меў намер удзельнічаць у кампаніі да дня галасаваньня і змагацца ня толькі за прыхільнасьць людзей, але і за іх галасы. Мы ж у існуючых умовах правядзеньня выбарчых кампаніяў яшчэ напачатку году вырашылі канцэнтравацца на пашырэньні падтрымкі каштоўнасьцяў і ідэяў Партыі БНФ у грамадзтве. І нашая тактыка застаецца нязьменнай. Мы будзем сустракацца зь людзьмі, распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы, выступаць на тэлебачаньні і радыё, друкаваць сваю праграму ў СМІ – да моманту правядзеньня другой сэсіі Зьзду Партыі – 15 верасьня. Натуральна, нашых кандыдатаў могуць пазбавіць рэгістрацыі і раней, але сёньня мы маем 30 зарэгістраваных прадстаўнікоў Партыі БНФ, гэта немалая лічба, і працуем далей паводле свайго пляну.

Нагадаем, XV Зьезд Партыі БНФ вылучыў 38 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 5 зь іх па выніках фармаваньня ўчастковых камісіяў прынялі рашэньне адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі ў знак пратэсту.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Люты 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.