Партыя БНФ » Пасьля месяцу пад арыштам вызвалены сябра Сойму БНФ Павал Батуеў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пасьля месяцу пад арыштам вызвалены сябра Сойму БНФ Павал Батуеў

Дададзена 28.12.2021 2:01:13 | 1,772 праглядаў

Сябра Сойму БНФ Павел Батуеў быў затрыманы 23 лістапада пасьля ператрусу ў яго дома і двойчы асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На волю ён выйшаў праз месяц – 26 сьнежня.

photo_2021_12_26_17_57_36Пра вызваленьне Паўла паведаміла ў сваім Фэйсбуку Вольга Быкоўская.

23 лістапада актывіста затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу зь Менску, калі ён ішоў забіраць дачку зь дзіцячага садка. Затым яго павезьлі на ператрус у хату бацькі, дзе ён жыў апошнім часам. Пасьля заканчэньня гэтага ператрусу Паўла павезьлі на другі ператрус у яго асноўную кватэру.

Адразу пасьля затрыманьня Бутуева праваабаронцы паведамілі што затрыманьне і ператрусы ў ягонай кватэры і кватэры ягонага бацькі маглі адбывацца ў межах крымінальнай справы паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Сьцьвярджалася, што адзін з артыкулаў — 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Пазьней стала вядома, што Паўла Бутуева асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 11 сьнежня яму зноў далі 15 сутак.

 

Жнівень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.