Партыя БНФ » Партыя БНФ не будзе вылучаць назіральнікаў на рэфэрэндум
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Партыя БНФ не будзе вылучаць назіральнікаў на рэфэрэндум

Дададзена 17.01.2022 11:48:47 | 1,585 праглядаў

Партыя БНФ і іншыя дэмакратычныя партыі не будуць ладзіць сумесную кампанію назірання ў часе канстытуцыйнага рэферэндуму. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую падпісалі Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Партыя БНФ.

Апазыцыя працягвае кансультацыі па распрацоўцы агульнай стратэгіі на выбары-2012“Мы, прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партый, лічым, што сёння, калі захоўваецца палітычны крызіс і працягваюцца рэпрэсіі, унясенне зменаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з’яўляецца немэтазгодным. Падрыхтаваны праект не накіраваны на стабілізацыю палітычнай сітуацыі ў краіне. Пры гэтым прапануецца вынесці на рэферэндум значную колькасць зменаў адзіным пакетам”, — падкрэсліваецца ў заяве.

Палітычныя партыі кажуць, што планавалі сумесную кампанію назірання. Падобныя кампаніі яны ладзілі з 2014 года. Памяняць рашэнне яны вырашылі ў выніку таго, што цяпер сілавыя структуры пачалі пераслед назіральнікаў выбарчай кампаніі 2020 года. Пад гэты пераслед трапілі і сябры палітычных партый.

Таксама аўтары заявы згадваюць, што распаўсюд каранавіруснай інфекцыі выкарыстоўваецца ўладамі для абмежавання доступу назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі.

Таму дэмакратычныя партыі адмаўляюцца да назірання за канстытуцыйным рэферэндумам.

Заява

Аб’яднанай Грамадзянскай партыі

Беларускай партыі “Зялёныя”

Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Партыі БНФ

30 снежня 2021 г.
г. Мінск

Мы, прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партый, лічым, што сёння, калі захоўваецца палітычны крызіс і працягваюцца рэпрэсіі, унясенне зменаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з’яўляецца немэтазгодным. Падрыхтаваны праект не накіраваны на стабілізацыю палітычнай сітуацыі ў краіне. Пры гэтым прапануецца вынесці на рэферэндум значную колькасць зменаў адзіным пакетам.

Разам з тым, мы нагадваем, што рэферэндум – гэта форма прамой дэмакратыі і палітычныя партыі планавалі сумесную місію міжпартыйнага назірання за правядзеннем гэтага мерапрыемства ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Такое права нам гарантавана арт. 66 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая абвяшчае, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзіцца адкрыта і галосна. Арт. 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь гарантуе, што “Пры правядзенні выбараў, рэферэндумаў маюць права прысутнічаць назіральнікі – прадстаўнікі палітычных партый”. Мы праводзілі падобнае назіранне ў межах кампаніі “Права выбару” з 2014 года.

Аднак апошнія месяцы сілавымі ведамствамі краіны разгорнуты пераслед і запужванне грамадзянак і грамадзян, якія прымалі ўдзел у назіранні за ходам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 г., у тым ліку сябраў нашых палітычных партый. Акрамя таго, пазбаўлены рэгістрацыі актыўны ўдзельнік папярэдняй кампаніі назірання за выбарамі ПАГА “Рух “За Свабоду”. Сітуацыя з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі ў часе выбарчых кампаній выкарыстоўваецца для абмежавання доступу нашых назіральнікаў на выбарчыя участкі.

У гэтых умовах, сыходзячы з безумоўнага прыярытэту бяспекі сябраў і прыхільнікаў сваіх партый, мы заяўляем

- аб адмове ад сумеснай кампаніі па арганізацыі місіі міжпартыйнага назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем рэферэндума па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ў выпадку яго прызначэння.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.