Партыя БНФ » Чаму Пуцін ужо прайграў гэтую вайну – піша Юваль Ной Харары
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Чаму Пуцін ужо прайграў гэтую вайну – піша Юваль Ной Харары

Дададзена 04.03.2022 3:26:03 | 997 праглядаў

Адзін з самых прыкметных сучасных інтэлектуалаў Юваль Ной Харары напісаў для The Guardian калонку аб тым, чаму глабальна Расія ўжо прайграла вайну з Украінай. Харары сцвярджае, што, нават калі Расея і зможа заваяваць Украіну, украінцы за апошні час паказалі, што ўтрымаць яе не дадуць.

The_Guardian_25_2_2022_400Менш чым праз тыдзень пасля пачатку вайны робіцца ўсё больш верагодным, што Уладзімір Пуцін рухаецца да гістарычнай паразы. Ён можа выйграць бітвы, але ўсё ж прайграе вайну. Мары Пуціна аб аднаўленні Расійскай імперыі заўсёды засноўваліся на хлусні пра тое, што Украіна – не сапраўдная нацыя, што ўкраінцы – не сапраўдныя людзі, а жыхары Кіева, Харкава і Львова прагнуць улады Масквы. Гэта поўная хлусня, Украіна – краіна з больш чым тысячагадовай гісторыяй, а Кіеў быў буйным мегаполісам тады, калі Масква нават яшчэ не была вёскай. Але расейскі дэспат столькі разоў паўтараў гэтую хлусьню, што мабыць сам пачаў у яе верыць, піша ў калонцы для The Guardian ізраільскі гісторык і футуролаг Юваль Ной Харары.

Плануючы ўварванне ва Украіну, Пуцін мог разлічваць на мноства вядомых фактаў. Ён ведаў, што ў ваенных адносінах Расія пераўзыходзіць Украіну. Ён ведаў, што НАТА не пашле войскі на дапамогу Украіне. Ён ведаў, што залежнасць Еўропы ад расійскай нафты і газу прымусіць такія краіны, як Германія, вагацца ў адносінах да ўвядзення жорсткіх санкцый. Грунтуючыся на гэтых вядомых фактах, ягоны план складаўся ў тым, каб моцна і хутка ўдарыць па Украіне, абезгаловіць яе ўрад, паставіць марыянетачны рэжым у Кіеве і перачакаць заходнія санкцыі.

Але, як амерыканцы даведаліся ў Іраку, а Савецкі саюз – у Афганістане, значна лягчэй заваяваць краіну, чым утрымаць яе. Пуцін ведаў, што ў яго дастаткова сіл, каб заваяваць Украіну. Але ці змірыцца ўкраінскі народ з марыянеткавым рэжымам Масквы? Пуцін ставіў на гэта. Бо, як ён неаднаразова тлумачыў усім, хто быў згодны яго слухаць, Украіна – несапраўдная нацыя, а ўкраінцы – не сапраўдныя людзі. У 2014 годзе жыхары Крыма практычна не супраціўляліся расійскім акупантам. Чаму ж у 2022 годзе павінна быць інакш?

Але з кожным днём робіцца ўсё больш зразумела, што стаўка Пуціна не згуляла. Украінскі народ супраціўляецца ўсім сваім сэрцам, заваёўвае захапленне ўсяго свету – і перамагае ў вайне. Наперадзе шмат дзён. Рускія ўсё яшчэ могуць заваяваць Украіну. Але каб перамагчы ў вайне, ім трэба будзе ўтрымліваць усю Украіну, а яны змогуць зрабіць гэта толькі калі ім дазволіць украінскі народ. І такое развіццё падзеяў падаецца ўсё менш верагодным.

Кожны падбіты расейскі танк і кожны забіты расейскі салдат падмацоўваюць мужнасць украінцаў да супраціву. І кожны забіты ўкраінец пагаршае нянавісць да акупантаў. Нянавісць – самае жудаснае з пачуццяў. Але для прыгнечаных народаў нянавісць – схаваны скарб. Схаваная глыбока ў сэрцы, яна можа падтрымаць супраціў на працягу пакаленняў. Каб аднавіць Расейскую імперыю, Пуціну патрэбная адносна бяскроўная перамога, якая прывядзе да адносна бяскроўнай акупацыі. Праліваючы ўсё больш і больш украінскай крыві, Пуцін робіць усё, каб ягоная мара ніколі не спраўдзілася. На пасведчанні аб смерці Расійскай імперыі будзе не імя Міхаіла Гарбачова, там будзе імя Пуціна. Гарбачоў дазволіў украінцам і расіянам адчуваць сябе братамі і сёстрамі, Пуцін жа зрабіў іх ворагамі і дабіўся таго, што ўкраінцы будуць вызначаць сябе ў апазіцыі Расіі.

Нацыі ў канчатковым выніку будуюцца на гісторыях. Кожны дзень дадае новых гісторый, якія ўкраінцы будуць расказваць не толькі ў гэтыя змрочныя дні, але і ў будучыя дзесяцігоддзі і пакаленні. Прэзідэнт, які адмовіўся ад прытулку ў ЗША, заявіўшы, што яму патрэбны боепрыпасы, а не транспарт; салдаты з вострава Змяіны, якія сказалі рускаму караблю «ідзі нах**»; мірныя жыхары, якія спрабавалі спыніць расейскія танкі, устаўшы ў іх на шляху. У рэшце рэшт  гэтыя гісторыі значаць больш, чым танкі.

Рускі дэспат павінны ведаць гэта як ніхто іншы. Будучы дзіцем, ён рос на гісторыях аб зверствах немцаў і геройствах расейцаў пры блакадзе Ленінграда. Цяпер ён дзейнічае ў такой самай гісторыі, але адыгрывае ў ёй ролю Гітлера.

Гісторыі пра украінскую адвагу надаюць рашучасці не толькі ўкраінцам, але і ўсяму свету. Яны надаюць смеласці ўрадам еўрапейскіх краін, адміністрацыі ЗША і нават прыгнечаным грамадзянам Расіі. Калі ўкраінцы адважваюцца спыніць танк голымі рукамі, урад Германіі можа адважыцца забяспечыць іх супрацьтанкавымі ракетамі, урад ЗША можа адважыцца адрэзаць Расію ад SWIFT, а грамадзяне Расіі могуць адважыцца прадэманстраваць сваю нязгоду з гэтай бессэнсоўнай вайной.

Нас усіх можа натхніць зрабіць нешта, няхай гэта будзе ахвяраванне, прытулак для ўцекачоў ці дапамога ў барацьбе ў інтэрнэце. Вайна ва Украіне вызначыць будучыню ўсяго свету. Калі дазволіць тыраніі і агрэсіі перамагчы, мы ўсё пацерпім ад наступстваў. Няма сэнсу заставацца толькі назіральнікамі. Трэба ўставаць і прымушаць з сабой лічыцца.

Нажаль, гэтая вайна, можа быць працяглай… Але самае галоўнае пытанне ўжо вырашанае. Апошнія некалькі дзён даказалі ўсяму свету, што Украіна – цалкам рэальная нацыя, што ўкраінцы – цалкам рэальны народ і што яны дакладна не хочуць жыць пад новай Расійскай імперыяй.

Галоўнае пытанне, якое застаецца адкрытым, – колькі часу спатрэбіцца, каб гэтае ўсьведамленне прабілася праз тоўстыя сцены Крамля.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.