Партыя БНФ » Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў: “Украіна – пераможа!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў: “Украіна – пераможа!”

Дададзена 20.03.2022 9:09:17 | 717 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў распавёў пра становішча зняволенага старшыні арганізацыі Рыгора Кастусёва і пра тое, да чаго беларусы павінны рыхтавацца ўжо зараз. Таксама Вадзім Саранчукоў падкрэслівае упэўненасць у тым, што перамога Украіны – пытанне часу.

Вадзім Саранчукоў– Адразу хацеў бы заўважыць, што не існуе асобна руска-ўкраінскай вайны, ёсць вайна Расеі з усім цывілізаваным светам. І ў гэтым свеце, і ў гэтай вайне Беларусь і Украіна знаходзяцца на адным фронце. Што тычыцца Рыгора Кастусёва, то гэта вялікая праблема, бо інфармацыя, якая паступае ад яго, вельмі-вельмі абмежаваная. Фактычна яе зусім няма. Нам дакладна вядома, што нашы лісты не даходзяць да яго. Вельмі сцісла прыходзіць інфармацыя пра стан ягонага здароўя, а нагадаю, што падцвердзілася анкалогія. І зараз, нягледзячы на тое, што ён патрабуе медычнай дапамогі, гэтая дапамога яму не надаецца. Тое самае можна сказаць пра следчыя дзеянні, якія на сённяшні дзень не вядуцца. Ну, і ў рэжыме інфармацыйнага вакууму цяпер знаходзіцца старшыня Партыі БНФ.

– Ты некалькі месяцаў знаходзішся не ў Беларусі, як у такіх умовах кіраваць партыяй?

– Партыя – гэта механізм, які мае свае інструменты кіравання. І ў нас кіраванне калектыўнае і я на сённяшні дзень выконваючы абавязкі старшыні партыі, і я намеснік старшыні адзін з чатырох. Партыя – механізм і людзі, якія ў большасці знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

– Калі аналізаваць апошнія выказванні Лукашэнкі, атрымліваецца, што ён увесь час задумваецца, як не ўпутацца ў вайну, як пазбегчы дасыланне беларускіх жаўнераў ва Украіну?

– На самой справе такое лавіраванне – традыцыйная палітыка Лукашэнкі. І ўсю гісторыю свайго заняцця пасады ён акурат займаецца тым, каб паспрабаваць не ўпутацца і дзесьці выруліць, так сказаць. Гэта тычыцца і адносінаў з Захадам, гэта тычыцца і адносінаў з Расеяй, гэта тычыцца і эканамічных адносінаў, крэдытаў, на якія спадзяваўся калісьці, а зараз, думаю, ужо не спадзяецца Аляксандр Лукашэнка.

– А калі Расея ўсё ж такі прайграе ў вайне, што гэта азначае для Беларусі?

– Безумоўна, гэта адзін з шанцаў і акно магчымасцяў, якое адкрыецца перад нашай краінай. Мне падаецца, што гэта не пытанне, ці прайграе Расея, пытанне, калі гэта здарыцца па часе.

Я абсалютна перакананы, што Украіна выйдзе пераможцай з такімі шанцамі і магчымасцямі, якія раней не адкрываліся перад ёй. Прыблізна тое ж самае тычыцца і нашай краіны. Той ціск, той кантроль, які доўгія гады захоўваецца з боку Крамля над нашай краінай, ён непазбежна будзе паслаблены і гэтымі магчымасцямі трэба будзе карыстацца, трэба быць гатовымі да гэтых момантаў. У нас павінна быць яснае ўяўленне, якой мы хочам бачыць нашу краіну, у нас павінны быць гатовыя крокі на першыя дні, першыя месяцы, праекты рэформаў, мы павінны думаць аб гэтым ужо зараз, бо акно магчымасцяў на самой справе вельмі кароткае.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.