Партыя БНФ » Новая Паўночная Карэя ці васал Кітая? Якая будучыня чакае Расію
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Новая Паўночная Карэя ці васал Кітая? Якая будучыня чакае Расію

Дададзена 21.03.2022 12:09:25 | 837 праглядаў

Заходнія санкцыі ўзмацняюцца, і расійская эканоміка ўжо на мяжы банкруцтва. У той жа час, калі Крэмль жадае перамагчы Украіну, яму трэба вялікія пастаўкі замежнай зброі.

раша расея russiaТаму ўсё больш экспертаў лічаць, што Расія ў цяперашнім яе стане доўга не працягне. Спецыяліст з Цэнтра вывучэння Усходу Якуб Якубоўскі характарызуе гэта так: «Сітуацыя, у якой апынулася Расія, абсалютна беспрэцэдэнтная. У сучаснай гісторыі яшчэ не было выпадкаў падобнай ізаляцыі настолькі вялікай краіны».

Business Insider прыводзіць некалькі варыянтаў таго, якой можа быць Расія ў будучыні.

Васал Кітая

Зараз Расія адрэзаная ад заходніх рынкаў, заходніх фінансавых інстытутаў і заходніх тэхналогій. Але ж свет робіцца ўсё больш шматполюсным, і магутнасць Паднябеснай расце з кожным годам.

Таму ці можа Крэмль замяніць эканамічныя сувязі з Захадам на аналагічныя кантакты з Кітаем? У апошні час з’яўляецца ўсё больш сведчанняў, што Расія просіць Пекін пра эканамічную і ваенную дапамогу ў вайне супраць Украіны, хаця Кітай і абвяргае гэта.

Якубоўскі тлумачыць, што альянс Масквы і Пекіна не быў бы нечым новым. Лідары абедзвюх краін, Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін, сустракаліся 4 лютага, да ўварвання Расіі ва Украіну. Як лічыць эксперт, гэтае ўварванне і не было б магчымым без падтрымкі Кітаем прэтэнзій Масквы да Захада.

Але ж Якубоўскі кажа, што наўрад ці Кітай зараз гатовы аказваць Расіі моцную фінансавую дапамогу. Такое супрацоўніцтва нанесла б вялікую эканамічную і дыпламатычную шкоду Паднябеснай. Шмат для якіх кітайскіх кампаній заходнія санкцыі маглі б стаць вялікім ударам, тым больш што Кітай зараз жадае супрацоўнічаць з Еўропай. Праз гэта таксама цяжка ўявіць, што Кітай будзе зараз перадаваць у Расію вялікую колькасць ваеннага абсталявання.

Падтрымка Кітая, але значна больш слабая Расія

У сярэдняй ці доўгатэрміновай перспектыве магчымы крыху іншы варыянт. Згодна з ім, Кітай не ператворыць Маскву ва ўласнага васала, але будзе ёй крыху дапамагаць. У будучым, магчыма, Пекін пачне купляць расійскія актывы ці ўзмацняць супрацоўніцтва.

Тое, што Пекін не аказвае Расіі рашучую дапамогу, ужо зараз азначае для яе эканамічную катастрофу. Таму магчыма, што дапамога ўсё-ткі будзе, але не надта вялікая, і што прыйдзе час «каланізацыі».

Але, як кажа Якубоўскі, Пекіну тут не трэба спяшацца. Чым слабейшай будзе Масква, тым лепшай будзе пазіцыя Паднябеснай у перамовах. Кітай сам не надта зацікаўлены ў тым, каб зрабіць Расію сваім васалам, бо Пекіну было важна, каб Расія была моцнай краінай, здольнай супрацьстаяць Захаду. Тым не менш, Паднябесную можа зацікавіць расійская сыравіна.

Распад краіны

Сучасная Расія — зусім не маналітная краіна. Яна вельмі вялікая, і аддаленыя рэгіёны не маюць цесных сувязей з Масквой. Раней большасць з іх не думалі пра незалежнасць ад Крамля, бо ўсе памятаюць, што здарылася з Чачнёй. Калі тая абвясціла ў 90-я гады пра сваю незалежнасць, пачалася жорсткая і крывавая вайна.

Зараз Масква аслабела, а расійская армія ваюе ва Украіне. Ці не час гэта для расійскіх рэгіёнаў, каб абвясціць сваю незалежнасць? Пакуль няма такіх сігналаў, але, як кажа Якубоўскі, усё магчыма.

Усходнія рэгіёны, напрыклад, Амурская вобласць і Хабараўскі край, амаль дакладна будуць узмацняць супрацоўніцтва з Кітаем. Пекін здолее шмат ім прапанаваць, а ўплыў Масквы на гэтыя часткі краіны, наадварот, будзе падаць.

Крамлёўскі пераварот

Эксперт рэкамендуе не забываць пра магчымасць змены рэжыму ў Крамлі. Гісторыя Расіі ведае шмат такіх змоваў, якія нярэдка былі вынікамі беспаспяховых войнаў (напрыклад, Савецкі Саюз разваліўся пасля беспаспяховага ўварвання ў Афганістан).

Але ж зараз заходнія эксперты не лічаць такі сцэнарый надта рэалістычным. Некаторыя расійскія алігархі выказваліся ў апошні час супраць Пуціна, але ці здольныя яны насамрэч яму пагражаць? У Расіі канструіруецца дзяржаўная сістэма рэпрэсій, але невядома, ці здолее яна падтрымаць пуцінскі рэжым, калі эканоміка краіны канчаткова абваліцца.

Другая Паўночная Карэя

Расія можа ператварыцца ў нешта накшталт еўрапейскай КНДР — у адрэзаную ад свету краіну, якая з цягам часу будзе ўсё больш і больш звязаная з Кітаем. У сітуацыі, калі Масква пастаянна сутыкаецца з новымі забаронамі на продаж рэсурсаў, такі варыянт робіцца даволі рэалістычным.

Але ёсць важнае адрозненне: Расія, у адрозненне ад КНДР, — вялікая краіна. Таму, калі яна і зачыніцца ад свету, гэта будзе больш падобна да сучаснага Ірана. Гэтая краіна таксама жыве ва ўмовах велізарных санкцый, але пры гэтым палітычны рэжым у ёй даволі стабільны, і ён нават спрабуе знайсці агульную мову з Захадам.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.