Партыя БНФ » Памёр Уладзімір Крукоўскі, адзін з аўтараў эталона герба “Пагоня”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Памёр Уладзімір Крукоўскі, адзін з аўтараў эталона герба “Пагоня”

Дададзена 04.04.2022 8:41:03 | 818 праглядаў

У Мінску 3 красавіка на 86-м годзе жыцця памёр мастак Уладзімір Крукоўскі.

Уладзімір КрукоўскіРазам з Яўгенам Куліком ён быў аўтарам эталона дзяржаўнага герба “Пагоня”, а таксама сцяга і малой эмблемы БНФ.

Уладзімір Крукоўскі быў вядомым мастаком-плакатыстам. Асноўная тэматыка яго плакатаў — гісторыя, культура, экалёгія, антываенныя і юбілейныя тэмы. Яго творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.

Уладзімір Якаўлевіч Крукоўскі нарадзіўся 6 сакавіка 1937 года ў горадзе Асіповічы. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Корвін». Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, мастацкую адукацыю атрымаў у Віцебскім педагагічным інстытуце (графічны факультэт).

З 1970 года жыў і працаваў у Мінску. Аўтар кніг і шматлікіх журналісцкіх публікацый пра беларускую гісторыю і геральдыку. У мінулым — мастацкі рэдактар часопісаў «Літаратура і мастацтва», «Маладосць», «Спадчына».

Мастак быў сябрам БНФ з дня заснавання арганізацыі, а таксама Беларускага саюза мастакоў, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Крукоўскі быў узнагароджаны медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”, а таксама медалём “100 гадоў БНР” Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.