Партыя БНФ » Зняволеная антываенная актывістка Людміла Рамановіч уключаная ў спіс палітвязняў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зняволеная антываенная актывістка Людміла Рамановіч уключаная ў спіс палітвязняў

Дададзена 19.04.2022 2:31:19 | 761 праглядаў

Беларускія правабаронцы ўключылі ў спіс палітвязняў актывістку БНФ Людзмілу Рамановіч, якая была кінутая за краты пасля сваіх антываенных зваротаў у дзяржаўныя органы.

Людміла Рамановіч на мітынгуРаней у сваім адкрытым лісце а ктывістка Партыі БНФ з Маларыты Людміла Рамановіч, былая кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, агучыла свае негатыўныя адносіны да вайны ва Украіне, якую развязала Расія. Жанчына таксама выказала пратэст супраць магчымага удзелу Беларусі ў братазабойчай вайне і патрабавала вывесці з тэрыторыі Беларусі расейскія войскі.

“Я бачу небяспеку, у якую ўвязаў нас Пуцін са сваімі войскамі. Мы не можам прымаць у гэтым удзел. Краіна Беларусь – гэта не чыёсьці там лецішча: каго хачу, таго і запрашаю на шашлыкі. Я патрабую вывесці чужое войска з Беларусі! Баюся, што беларускіх сыноў могуць адправіць на пагібель. Паляшук не павінен забіваць палешуку па тым баку мяжы. Палешукі з украінскага боку не павінны ўважаць беларускіх палешукоў забойцамі. Нам з украінцамі дзяліць няма чаго” – гаворыцца ў лісце Людмілы Рамановіч у адміністрацыю.

22 сакавіка жанчыну затрымалі па артыкуле 368 крымінальнага кодэкса “Абраза прэзідэнта Беларусі”. Як павеадмляюць берасцейскія правабаронцы, 4 красавіка ў хаце Людміоы Рамановіч прайшоў ператрус, а 7 красавіка яе змясцілі ў СІЗА горада Берасця.

Як адзначаюць беларускія правабарончыя арганізацыі ў адмысловай заяве, пераслед і пазбаўленне волі  Людмілы Рамановіч ёсць палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а яна сама далучаная да спісу людзей, якія прызнаныя праваронцамі палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) крытэраў па вызначэнні палітвязняў. Праваабарончыя арганізацыі таксама запатрабавалі ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязня Людмілу Рамановіч і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да яе.

Падтрымаць Людмілу Рамановіч у зняволенні можна лістом. Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Рамановіч Людміле Сяргееўне

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.

Таксама можна накіраваць грашовы перавод, які вязень можа скарыстаць каб набыць харчаванне ў у шапіках СІЗА. Магчымы перавод грашовых сродкаў праз інтэрнэт-банкінг і мабільны-банкінг. Выканайце грашовы пераказ (адвольны плацёж) па пазначаных ніжэй рэквізітах і не забудзьцеся ўпісаць цалкам прозвішча, імя і імя па бацьку палітвязня і СІЗА ў прызначэнні плацяжу.

Людмила Сергеевна Романович — СИЗО-7

УНП: 200292322
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429921800110000000

Таксама можна даслаць пасылку ці бандэрольку з рознымі прысмакамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.  У бандэроль ці пасылку можна пакласці гарэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макароны, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнык, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламастары, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.

Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну за антываенныя акцыі пратэсту па ўсёй краіне было затрымана мінімум 1 500 чалавек. Большасць з іх улады пераследуюць па адміністрацыйных справах, а супраць некаторых узбуджаюць крымінальныя справы. Беларусаў кідаюць за краты за запуск балонікаў, адзенне і сімволіку ў блакітна-жоўтых колерах, за кветкі каля ўкраінскай амбасады і за гукавы сігнал падчас мітынгу. Акцыі пратэсту праходзяць нават у Дрыбіне, Докшыцах, Шуміліна і Ушачах.

Самыя масавыя антываенныя акцыі па ўсёй краіне прайшлі 27 і 28 лютага. За два дні ў Беларусі было затрымана больш за 1100 чалавек, пры гэтым, за кратамі з іх апынуліся мінімум 630 чалавек. Хваля затрыманняў пачалася яшчэ днём 27 лютага — у асноўны дзень галасавання на рэферэндуме. Людзі рабілі надпісы з антываеннымі лозунгамі на бюлетэнях, а потым збіраліся каля выбарчых участкаў і масава выказвалі сваю нязгоду ў сувязі з падзеямі ва Украіне.Неглядзячы на тое, што большасць людзей на анансаваных антываенных акцыях былі затрыманыя ў Мінску, людзі пратэставалі нават у маленькіх мястэчках. Іх затрымлівалі на галоўных плошчах, на выбарчых участках і каля адміністрацыйных бундынкаў, куды яны выходзілі сказаць «Не» вайне.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.