Зацяжная вайна на знясіленне можа занадта дорага каштаваць расійскай армііДададзена 01.05.2022 1:58:57 | 415 праглядаў Зацяжная вайна на знясіленне можа занадта дорага каштаваць расійскай арміі, піша Onet.pl. У ходзе наступу на ўсходзе Украіны расійскія войскі, імаверна, нясуць вялікія страты. Між тым спецыфіка гэтай мясцовасці асабліва падыходзіць для вядзення наступу з выкарыстаннем як мага большай колькасці сілаў. У сваю чаргу, украінскія войскі маюць усё больш заўважныя тактычныя перавагі.
Уладзімір Пуцін хацеў прадаць наступ на ўсходзе Украіны як поспех, але на гэты момант не падобна, што яго войскі змогуць дасягнуць пастаўленых мэтаў.
Вялікія страты вопытных і добра вышкаленых салдат не могуць быць так лёгка папоўненыя, а страты цяжкай вайсковай тэхнікі цяпер на расійскім баку настолькі вялікія, што аднаўленне запасаў, імаверна, зойме гады. «Далейшыя расійскія атакі на ўсходзе Украіны не прынеслі ніякіх тэрытарыяльных заваёў за апошнія 24 гадзіны», — гаворыцца ў апошнім дакладзе амерыканскага Інстытута вайсковых даследаванняў. Праўда, Расія аднавіла сухапутныя атакі на апошні аплот украінцаў у Марыупалі, які ахоплівае тэрыторыі Прыазоўскай нізіны, але без відавочнага поспеху.
Расія цяпер сканцэнтраваная на некалькіх баявых зонах: на паўночным усходзе расіяне спрабуюць пашырыць тэрыторыю раёнаў Луганскай і Данецкай абласцей, часткова акупаваных з 2014 года. Гэтыя рухі таксама ўключаюць напад на Харкаў і Ізюм з поўначы. Рускія спрабуюць цалкам заняць Марыупаль, каб мець магчымасць выкарыстоўваць задзейнічаныя там войскі ў іншым месцы. На поўдні Украіны Масква спрабуе працягваць стрымліваць украінскі контрнаступ у напрамку Херсона. Здавалася б, фронт з дня ў дзень рухаецца ў той ці іншы бок, але расіяне да гэтага часу не зрабілі ніякіх вырашальных прарываў. Аднак пра тое, наколькі жорсткія баі вядуцца, сведчыць зноў узрослая колькасць ахвяр сярод расійскіх вайскоўцаў (мала што вядома з агульнадаступных крыніц пра страты Украіны).
Аднак насамрэч Расія павінна мець відавочную перавагу на сваім баку ў гэтай новай фазе вайны. «Колькасць людзей і рашучасць кінуць войскі і падраздзяленні ў гэты бой на расійскім баку», — цытуе амерыканскага чыноўніка Washington Post. Аднак тое, што ёсць у украінцаў, «гэта вельмі гнуткі стыль кіраўніцтва і тактыка», адзначае суразмоўца газеты. І дадае, што камандзіры невялікіх падраздзяленняў маюць значна большыя паўнамоцтвы па прыняцці рашэнняў у параўнанні з расійскім бокам. У іх таксама ёсць «мараль і веданне мясцовасці». Назіральнікі мяркуюць, што «перагрупоўка» расійскіх узброеных сілаў, то-бок адвод войска з поўначы Украіны і з ваколіц Кіева ды канцэнтраванне войскаў на ўсходзе, была накіраваная на дасягненне перамогі напярэдадні традыцыйнага расійскага святкавання 9 траўня. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін хацеў прадаць наступ на ўсходзе Украіны як поспех, але на дадзены момант не падобна, каб яго войскі змаглі дасягнуць пастаўленых мэтаў. Паводле звестак Пентагона, расійскія падраздзяленні, выведзеныя з поўначы, знаходзяцца «ў горшым стане, чым чакалі ЗША».
«Мясцовасць у Данбасе з менш урбанізаванымі раёнамі больш падыходзіць для вядзення наступлення, што павінна дазволіць расійскай арміі выкарыстоўваць яе перавагi, такія як колькасная перавага ў бранятэхніцы і артылерыі», — сказаў у інтэрв’ю Лі. Аднак з-за высокіх стратаў у людзях і абсталяванні можа быць ужо занадта позна, каб Расія магла эфектыўна выкарыстоўваць свае перавагі. У параўнанні з многімі краінамі НАТА расійскія сухапутныя войскі маюць больш высокую долю артылерыйскіх і дапаможных падраздзяленняў, але затое менш мабільных механізаваных падраздзяленняў.
Па словах Роба Лі, атакуючы бок звычайна спрабуе ўсталяваць колькасную перавагу такім чынам, каб на аднаго салдата войскаў праціўніка прыходзілася каля трох атакуючых. Аднак Расія ўжо не ў стане дамагчыся такой перавагі і, за выключэннем некаторых сітуацый, якія ўзнікаюць лакальна на фронце, павінна спадзявацца на горш падрыхтаванае апалчэнне з так званых «Луганскай і Данецкай народных рэспублік». «Але гэта не рэцэпт хуткага пералому, і ўкраінскія вайскоўцы паказалі, што яны здольныя, крэатыўныя і добра кіраваныя», — сказаў Лі: «Хутчэй за ўсё, любая руская здабыча будзе павольнай і дарагой». Тым больш што Украіна можа дазволіць сабе працяг канфлікту, а значыць, у выпадку неабходнасці ўкраінцы маглі б прыняць невялікія тактычныя адступленні для ўтрымання ўласных сілаў і для далейшага знішчэння расійскіх вайскоўцаў. Гэтак жа, як рабілі гэта на поўначы. «Калі Украіна страціць тэрыторыю, але ўсё ж зможа нанесці расійскім вайскоўцам больш стратаў, чым зазнае сама, гэта можна лічыць за поспех», — сказаў Лі.
У любым выпадку амерыканскі бок усё часцей чуе, што ўкраінцы сапраўды маглі б выйграць гэтую вайну, калі б яны атрымалі адпаведны рыштунак з Захаду і захавалі ранейшую гнуткасць, здольнасць вучыцца і настойлівасць. «Першым крокам да перамогі з’яўляецца вера ў тое, што можна перамагчы», — заявіў міністр абароны ЗША Лойд Осцін падчас візіту ў Кіеў у панядзелак. І ва Украіны ёсць гэтая вера ва ўласную перамогу.
Вялікія страты вопытных і добра навучаных салдат немагчыма лёгка папоўніць, а страты цяжкай ваеннай тэхнікі цяпер на расійскім баку настолькі вялікія, што папаўненне запасаў, верагодна, зойме гады. У сувязі з высокімі расійскімі стратамі міністр абароны ЗША таксама сфармуляваў наступныя мэты Захаду: «Мы хочам бачыць Расію саслабленай да такой ступені, што такія рэчы, як уварванне ва Украіну, не змогуць паўтарыцца». Расія ўжо «страціла шмат салдат і не здольная хутка іх замяніць». Заваяваўшы Украіну, Пуцін хацеў адрадзіць Расійскую Імперыю. Аднак калі Украіне ўдасца супрацьстаяць рускім на ўсходзе краіны, Расея можа апынуцца не толькі палітычна і эканамічна ізаляванай ад свету, але і з войскам, баяздольнасць якога, імаверна, будзе з цягам часу змяншацца. |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|