Партыя БНФ » Ніну Багінскую затрымлівалі двойчы — у дзень развітання з Шушкевічам і на 9 Мая
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ніну Багінскую затрымлівалі двойчы — у дзень развітання з Шушкевічам і на 9 Мая

Дададзена 11.05.2022 10:03:34 | 246 праглядаў

Ніну Багінскую затрымлівалі 7 і 9 мая перад яе домам — не далі даехаць на лецішча.

Ніна Багінская (2)У дзень 7 мая ў архікафедральным саборы праходзіла развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам.

У суботу Ніна Багінская выйшла з дому каля 9 гадзін раніцы, каб паехаць за горад.

«Тут да яе падышлі пару людзей ў цывільным. Яны з машыны выйшлі, сказалі, што ім трэба з ёй паразмаўляць. Трымалі ў Першамайскім РУУСе сем гадзін. Гэта было ў дзень, калі хавалі Станіслава Шушкевіча, — маці пра гэта і не ведала. Яе прэвентыўна затрымалі. Здаецца, яны ёй пра развітанне з Шушкевічам ва ўчастку і расказалі», — распавёў сын жанчыны.

Праз дзень гісторыя амаль паўтарылася. Ніна Багінская гэтаксама збіралася на лецішча. 9 Мая, кажа сын, яна не адзначае.

«Яе ранкам ужо чакалі, затрымалі, каб яна нідзе ў горадзе не з’явілася. Таксама трымалі цэлы дзень. Пратаколаў ніякіх не складалі».

Да лецішча Багінская ўсё ж даехала.

Травень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.