Партыя БНФ » 21 траўня, угодкі па Вітольду Ашурку, абвешчаныя Днём палітвязня ў Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


21 траўня, угодкі па Вітольду Ашурку, абвешчаныя Днём палітвязня ў Беларусі

Дададзена 13.05.2022 7:04:07 | 1,553 праглядаў

21 траўня год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак.

Вітольд АшуракПраваабаронцы заклікаюць у гэты дзень узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1185 палітычных зняволеных. За кратамі знаходзяцца праваабаронцы, журналісты, актывісты, палітыкі, студэнты, завадчане, былыя чыноўкі і сілавікі, настаўнікі, культурныя дзеячы, лекары, будаўнікі, навукоўцы і іншыя. За ўдзел у акцыях пратэсту ў калоніі адпраўляюць непаўнагадовых, шматдзетных маці, пенсіянераў і людзей з захворваннямі. Палітвязняў у месцах зняволення ўтрымліваюць у бесчалавечых умовах, збіваюць, катуюць, не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.

У сувязі з палітычнай сітуацыяй у Беларусі з 1 ліпеня 2020 года статус палітычнага вязня атрымалі 1452 чалавекі! Гэта беспрэцэндэнтая сітуацыя па рэпрэсіях у Беларусі. Праваабаронцы патрабуюць вызвалення палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій супраць жыхароў Беларусі.

На Youtube з’явіўся фільм-расследаванне «Гісторыя палітвязня, які загінуў у турме». Ён прысвечаны смерці палітвязня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі.

У фільме агучаныя падрабязнасці смерці палітвязня і называецца імаверная прычына смерці.
Аўтары адзначаюць, што падчас этапавання з гродзенскай турмы ў шклоўскую калонію Ашурак быў здаровы, але за час каранціну і знаходжання ў штрафным ізалятары яго давялі да знясіленага стану. Яны звяртаюць увагу на тое, што цела палітвязня выдалі сваякам са шматлікімі прыжыццёвымі пашкоджаннямі.

Імавернымі прычынамі падзення Вітольда (гэтыя кадры дэманстравала МУС) называюць уздзеянне прэпаратаў, агульнае знясіленне арганізма з прычыны пазбаўлення ежы і сну, катаванні.

У студзені 2021 года Вітольд Ашурак быў асуджаны на 5 гадоў калоніі паводле артыкула 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). А 21 траўня 50-гадовы актывіст Партыі БНФ нечакана памёр у шклоўскай папраўчай калоніі №17. Яго раптоўная смерць выклікала шмат пытанняў і здагадак.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.