Партыя БНФ » Крымінальная справа старшыні БНФ Рыгора Кастусёва перададзеная ў суд
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Крымінальная справа старшыні БНФ Рыгора Кастусёва перададзеная ў суд

Дададзена 09.06.2022 1:28:25 | 1,039 праглядаў

Следчае ўпраўленне КДБ завяршыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і іншых злачынствах, перадаюць дзяржаўныя агенцыі.

Федута Кастусёў Зянковіч БНФ Федута Костусев ЗенковичГэта крымінальная справа, па якой абвінавачаныя старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, юрыст Юрый Зянковіч, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута.

Паведамляецца, што ўсяго абвінавачаных па гэтай судовай справе цяпер пяцёра. Яшчэ двое абвінавачаных — Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.

Зянковічу выставілі абвінавачанні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 357 (змова, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва такім фармаваннем), ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, учыненых з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт), 130 (Узбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб) Крымінальнага кодэкса.

Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў абвінавачаныя па адным артыкуле — ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Паводле яе прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад васьмі да дванаццаці гадоў.

Вользе Галубовіч і Дзянісу Краўчуку таксама выставілі абвінавачанне па адным артыкуле, але гэта — “папулярны” ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэння працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства). Прадугледжаныя ім дзеянні караюцца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Абвінавачаныя і іх абаронцы азнаёміліся са справай, і яна была перададзеная ў Генпракуратуру Беларусі для накіравання ў суд. Як паведамляецца 9 чэрвеня, Генэральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу, абвінавачаныя былі пакінутыя да судовага разгляду пад вартай.

Фігурантаў справы затрымалі на пачатку красавіка 2021 года. З таго часу яны знаходзяцца за кратамі. У Рыгора Кастусёва пагоршала здароўе, яму, па словах дачкі, патрэбная анкалагічная аперацыя. Як вядома, віны па прад’яўленым абвінавачанні старшыня БНФ не прызнаў.

Цягам амаль 14 месяцаў утрымання пад вартай старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў неаднаразова пераводзіўся з СІЗА КДБ у СІЗА МУС на Валадарскага (у тым ліку па медычыных прычынах).

Ад 27 траўня Рыгор Кастусёў ізноў знаходзіцца ў СІЗА МУС.

Напісаць ліст падтрымкі старшыні БНФ ў зняволенні можна на гэты адрас:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Кастусёву Рыгору Андрэевічу

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.