Партыя БНФ » Суд па справе Людмілы Рамановіч прызначаны на 15 чэрвеня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суд па справе Людмілы Рамановіч прызначаны на 15 чэрвеня

Дададзена 10.06.2022 9:37:27 | 958 праглядаў

15 чэрвеня ў маларыцкім судзе распачнецца суд па крымінальнай справы актывістыкі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Суддзёй выступіць Таццяна Наўмовіч. Працэс будзе праходзіць у адкрытым рэжыме.

Людміла-РамановічСпадарыню Людмілу абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

Напачатку сакавіка Рамановіч звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

Актывістка Партыі БНФ з Маларыты Людміла Рамановіч, былая кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, агучыла свае негатыўныя адносіны да вайны ва Украіне, якую развязала Расія. Жанчына таксама выказала пратэст супраць магчымага удзелу Беларусі ў братазабойчай вайне і патрабавала вывесці з тэрыторыі Беларусі расейскія войскі.

“Я бачу небяспеку, у якую ўвязаў нас Пуцін са сваімі войскамі. Мы не можам прымаць у гэтым удзел. Краіна Беларусь – гэта не чыёсьці там лецішча: каго хачу, таго і запрашаю на шашлыкі. Я патрабую вывесці чужое войска з Беларусі! Баюся, што беларускіх сыноў могуць адправіць на пагібель. Паляшук не павінен забіваць палешуку па тым баку мяжы. Палешукі з украінскага боку не павінны ўважаць беларускіх палешукоў забойцамі. Нам з украінцамі дзяліць няма чаго” – гаворыцца ў лісце Людмілы Рамановіч у адміністрацыю.

22 сакавіка жанчыну затрымалі па артыкуле 368 крымінальнага кодэкса “Абраза прэзідэнта Беларусі”. Як павеадмляюць берасцейскія правабаронцы, 4 красавіка ў хаце Людмілы Рамановіч прайшоў ператрус, а 7 красавіка яе змясцілі ў СІЗА горада Берасця.

Падтрымаць Людмілу Рамановіч у зняволенні можна лістом. Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Рамановіч Людміле Сяргееўне

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.

Таксама можна накіраваць грашовы перавод, які вязень можа скарыстаць каб набыць харчаванне ў у шапіках СІЗА. Магчымы перавод грашовых сродкаў праз інтэрнэт-банкінг і мабільны-банкінг. Выканайце грашовы пераказ (адвольны плацёж) па пазначаных ніжэй рэквізітах і не забудзьцеся ўпісаць цалкам прозвішча, імя і імя па бацьку палітвязня і СІЗА ў прызначэнні плацяжу.

Людмила Сергеевна Романович — СИЗО-7

УНП: 200292322
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429921800110000000

Таксама можна даслаць пасылку ці бандэрольку з рознымі прысмакамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.  У бандэроль ці пасылку можна пакласці гарэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макароны, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнык, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламастары, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.