Партыя БНФ » Washington Post: Украіне бракуе ўзбраення, становішча вельмі цяжкае
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Washington Post: Украіне бракуе ўзбраення, становішча вельмі цяжкае

Дададзена 14.06.2022 7:55:02 | 1,026 праглядаў

Надзеі на тое, што Украіна зможа хутка адбіць акупаваныя тэрыторыі, растаюць. Расіяне татальна пераўзыходзяць украінцаў па агнявой моцы, піша The Washington Post.

warЭйфарыя, народжаная першымі ўпэўненымі перамогамі ўкраінцаў над разгубленымі расійскімі вайскоўцамі, пачынаюць знікаць. Масква правяла работу над памылкамі і паступова прасоўваецца, бо мае вялікую перавагу ў агнявой моцы і найперш у артылерыі.

Абяцаныя заходнія сістэмы ўзбраенняў прыбываюць, але занадта павольна і замалых колькасцях, каб спыніць паўзучы наступ Расіі ў Данбасе.

Украінцы ўсё яшчэ супраціўляюцца, але ў іх заканчваюцца боепрыпасы, і страты значна вышэйшыя, чым на пачатковых этапах вайны. Цяпер кожны дзень гіне каля дзвюх соцень украінскіх салдат, у параўнанні з сотняй у канцы мінулага месяца, паведаміў у пятніцу Бі-бі-сі памочнік прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Гэта азначае, што, з улікам параненых, украінская армія штодзень губляе пад тысячу байцоў.

Расейцы па-ранейшаму робяць памылкі і таксама губляюць людзей і тэхніку, хоць і меншымі тэмпамі, чым у першыя месяцы канфлікту. Прыкмета таго, што яны адчуваюць недахоп абсталявання, — вывад у бой закансерваваных танкаў Т-62 савецкай эпохі.

Але агулам, калі ў канцы сакавіка здавалася, што вайна нечакана стала поўным правалам Расіі, цяпер усё схіляецца да таго, што Расія дадушыць за кошт сваёй большай сілы.

Надзеі Украіны і ЗША на тое, што новыя пастаўкі заходняй зброі дазволяць Украіне вярнуць сабе ініцыятыву і тыя прыкладна 20 працэнтаў украінскай тэрыторыі, якія Расія кантралюе, пачынаюць выглядаць заўчаснымі, сказаў Аляксандр Данілюк, дарадца ўкраінскага ўрада ў пытаннях абароны і выведкі.

«Стратэгія і тактыка рускіх цяпер зусім іншыя. Яны становяцца значна больш паспяховымі, — сказаў ён, — У іх больш рэсурсаў, чым у нас, і яны не спяшаюцца. Цяпер значна менш месца для аптымізму».

Рускія выкарыстоўваюць супраць нас дальнабойную артылерыю, а нам часта няма чым адказаць. Яны могуць атакаваць з адлегласці дзясяткі кіламетраў, і мы не можам адкрыць агонь у адказ. Мы ведаем усе каардынаты ўсіх іх важных цэляў, але ў нас няма сродкаў паражэння».

Са слоў Данілюка, ва Украіны цяпер амаль цалкам скончыліся боепрыпасы для сістэм узбраення савецкай эпохі, якія былі асновай яе арсеналу, а ва ўсходнееўрапейскіх краін, якія падтрымлівалі тыя ж сістэмы, скончыліся лішкі, якія тыя маглі перадаваць. Украіне тэрмінова неабходна перайсці на больш дальнабойныя і складаныя заходнія сістэмы, але іх паступіла вельмі мала, не параўнана з велізарнай агнявой моцай Расіі, сказаў ён.

Паводле яго слоў, Расія выпускае па ўкраінскіх пазіцыях да 50 тысячаў артылерыйскіх снарадаў за дзень, а ўкраінцы могуць адказваць толькі 5—6 тысяч снарадаў за дзень. Злучаныя Штаты абавязаліся паставіць 220 000 снарадаў — але гэта нішто, гэта на чатыры дні.

Паводле ацэнак Пентагона, атрыманне амерыканскіх гаўбічных артылерыйскіх гармат M777, дазволіць Украіне зраўняцца з расійскай агнявой магутнасцю. Пакуль жа рускія працягваюць наступаць.

Чатыры больш дасканалых і дальнабойных рэактыўных сістэмы залпавага агню HIMARS, якія ўкраінцы даўно прасілі ў Злучаных Штатаў, знаходзяцца на шляху разам з трыма аналагічнымі сістэмамі, абяцанымі Вялікабрытаніяй. Але спачатку ўкраінцаў трэба будзе навучыць іх выкарыстанню, а да таго, як яны патрапяць на поле бою, па словах амерыканскіх чыноўнікаў, яшчэ некалькі тыдняў. Пентагон намякнуў, што будзе даступна больш сістэм, як толькі ўкраінцы прадэманструюць, што навучыліся іх выкарыстоўваць.

Але рускія пачалі вайну, маючы каля 900 сваіх уласных падобных сістэм, і хоць украінцы знішчылі некалькі соцень з іх, у рускіх усё яшчэ засталіся сотні, кажа Данілюк.

Тым часам рускія адаптавалі сваю тактыку такім чынам, які дазваляе напоўніцу выкарыстаць сваю агнявую моц, застаючыся на адлегласці ад украінскіх пазіцый, бязлітасна абстрэльваючы іх, а пасля захопліваючы тэрыторыю, як толькі ўкраінцы вымушана адступаюць.

Рускія таксама пачалі лепш каардынаваць выкарыстанне артылерыі, авіяцыі і пяхоты, кажа Роб Лі, былы марскі пяхотнік ЗША, які працуе ў Інстытуце даследавання замежнай палітыкі.

Расійскія афіцыйныя асобы заяўляюць, што расійскія войскі прасоўваюцца павольны, чым пазбягаць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Насамрэч, на думку аналітыкаў, новая тактыка дазваляе мінімізаваць страты расійскай арміі, а гарады і вёскі каля лініі фронту знішчаюцца дазвання.

Украінцы па-ранейшаму ваююць мужна і могуць добра ўваліць па рускіх, калі ў іх будзе такая магчымасць, сказаў Дзмітрый Альпяровіч з кансалтынгавай кампаніі Silverado, прывёўшы прыклад правальнай спробы рускіх навесці пераправу цераз Северскі Данец. Тады сотні расійскіх вайскоўцаў загінулі, а дзясяткі адзінак тэхнікі былі знішчаныя. Па яго словах, украінцы таксама наносяць паспяховыя ўдары беспілотнікамі па расейскім пазіцыях і калонах забеспячэння.

Расія не публікавала дадзеных аб ахвярах з сакавіка. «Але калі вы паглядзіце, што адбываецца, то я быў бы шакаваны, калі б рускія неслі страты, блізкія да тых, якія цяпер нясуць украінцы», — сказаў Альпяровіч.

Ва Украіны хапае жывой сілы, але няма чым яе узброіць.

Рускія ж сутыкаюцца з недахопам людзей пасля цяжкіх страт, якія яны панеслі ў першыя дні вайны. Заходнія афіцыйныя асобы ацэньваюць колькасць загінулых рускіх на дадзены момант ад 15 000 да 20 000 чалавек, пры гэтым да траціны першапачатковых сіл ўварвання апынуліся непрыдатнымі для баявых дзеянняў з-за раненняў, палону і страты абсталявання пасля катастроф першых двух месяцаў.

Але Расія аднавіла свае сілы лепш, чым таго чакалі многія вайсковыя аналітыкі, мабілізаваўшы каля 40—50 тысячаў чалавек за апошнія два месяцы, павялічыўшы ўзрост для заключэння кантракту, разгарнуўшы новыя сілы і папоўніўшы пашкамутаныя падраздзяленні.

Знішчаны мост цераз Северскі Данец у раёне Райгарадкі Данецкай вобласці. Фота: Associated Press

Заходнія афіцыйныя асобы кажуць, што яны чакаюць, што расейскія войскі неўзабаве атрымаюць поўны кантроль над горадам Севераданецк, а затым, напэўна, звернуць сваю ўвагу на горад Лісічанск на процілеглым беразе ракі, апошнія гарады Луганскай вобласці пад украінскім кантролем.

Пасля гэтага можна чакаць баёў за Данецкую вобласць.

Лісічанск будзе цяжкай задачай для рускіх, таму што ўкраінцы там кантралююць ўзвышша, а артылерыя рускіх мае меншую перавагу ў блізкім гарадскім баі, сказаў Конрад Музыка, дырэктар абароннай кансалтынгавай кампаніі Rochan Consulting.

З ягоных слоў, Расіі можа быць цяжка падтрымліваць свае нядаўнія дасягненні, улічваючы страты, якія яна панесла дагэтуль. Многае будзе залежаць ад таго, ці ўкраінцы змогуць утрымаць абарону па лініі ракі Данец.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.