У Гародні затрыманы Мікола МаркевічДададзена 24.06.2022 11:07:12 | 955 праглядаў У Гародні 21 чэрвеня затрымалі ўдзельніка галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ў 1995 годзе, сябру БНФ Міколу Маркевіча.
Пазьней Маркевіч быў рэдактарам газэты «Дзень», працаваў на Радыё Рацыя, быў старшынём горадзенскай суполкі «Таварыства беларускай мовы». Цяпер 59-гадовы Маркевіч займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур». Як сцвярджае тэлеграм-канал, затрымалі 59-гадовага Маркевіча на працоўным месцы. Відавочцы затрымання мяркуюць, што працаваў ГУБАЗ – Маркевіча «скруцілі». Відавочцы распавялі, што на затрыманне прыехалі шэсць сілавікоў у мікрааўтобусе. Яны былі ў экіпіроўцы колеру хакі. Сілавікі зайшлі ў будынак і праз пяць хвілін “больш-менш акуратна” вывелі Мікалая і пасадзілі ў мікрааўтобус. Спадара Міколу маглі затрымаць за каментары ў Facebook, у якім ён быў актыўным карыстальнікам, выказалі здагадку яго знаёмыя. 22 чэрвеня стала вядома, што Мікола Маркевіч затрыманы па адміністратыўнай справе. Мікалая Маркевіча асудзілі 24 чэрвеня за перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яму прысудзілі 10 сутак арышту. За кратамі спадар Мікола Маркевіч сустрэў сваё 60-цігоддзе. Мікола Маркевіч працуе ў час адбываньня пакарання за паклёп на Лукашэнку дваццаць гадоў таму. У 2002 годзе рэдактар гродзенскай газеты “Пагоня” Мікола Маркевіч быў асуджаны на абмежаванне волі тэрмінам на два з паловай гады па абвінавачанні ў паклёпе на А. Лукашэнку (арт. 367 ч.2 Крымінальнага кодэкса).
|
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|