Партыя БНФ » Мікола Маркевіч трапіў у бальніцу, не дасядзеўшы 10 сутак адміністрацыйнага арышту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Мікола Маркевіч трапіў у бальніцу, не дасядзеўшы 10 сутак адміністрацыйнага арышту

Дададзена 07.07.2022 11:04:45 | 250 праглядаў

Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалай Маркевіч не здолеў адбыць накладзены на яго 10-суткавы адміністрацыйны арышт цалкам, бо патрапіў у бальніцу за дзень да канца тэрміну.

Мікола Маркевіч 2022Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалай Маркевіч не здолеў адбыць накладзены на яго 10-суткавы адміністрацыйны арышт цалкам, бо патрапіў у бальніцу за дзень да канца тэрміну

59-гадовага сябру БНФ Міколу Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня ў Гродне. Пазней яго асудзілі на 10 сутак за нейкі рэпост. За кратамі спадар Маркевіч сустрэў шасцідзесяцігоддзе. Аднак цалкам тэрміну ён не адбыў, бо трапіў у бальніцу.

Мікалай Маркевіч — адзін з дэпутатаў Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання (1990—1995). У 1995 годзе ён быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савета, арганізаванай у знак пратэсту аб правядзенні рэферэндуму па пытаннях змены дзяржаўнай сімволікі і ўвядзення дзяржаўнага двухмоўя. Пасля быў адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам гродзенскай газеты «Пагоня», у 2002 годзе яго асудзілі на два гады абмежавання волі за паклёп на Лукашэнку.

Апошнім часам Маркевіч займаўся пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Кастрычнік 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.