Партыя БНФ » Судовы разгляд па справе Рыгора Кастусёва пачнецца 29 ліпеня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Судовы разгляд па справе Рыгора Кастусёва пачнецца 29 ліпеня

Дададзена 21.07.2022 11:55:17 | 432 праглядаў

29 ліпеня ў Мінскім абласным судзе пачнецца працэс па справе аб «змове» па захопе ўлады. Падсуднымі будуць пяць чалавек: старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. Пра дату судовага разгляду паведамляюць медыі.

Фядута Кастусёў ЗянковічПакуль дакладна невядома, ці судовы працэс адкрыты, ці закрыты – пра апошні варыянт паведамляе газэта “Народная воля”. Паводле яе, сваякі затрыманых кажуць, што папярэдне акрэслены нават тэрміны паседжання – плануецца, што справу будуць слухаць два тыдні.

А калі раптам судовы працэс пройдзе за закрытымі дзвярыма, то Рыгор Кастусёў зможа пабачыць сваіх родных і блізкіх перад пачаткам судовага разбіральніцтва ў судовай зале – пра гэта палітык напісаў у адным з апошніх лістоў сваёй дачцэ.

Бацька піша, што стан здароўя ў яго цяпер больш-менш стабільны, нейкіх вострых альбо крытычных момантаў, дзякуй Богу, няма, — распавяла Кацярына Кастусёва сайту “Народнай Волі».Піша, што цярпіма. Просіць перадаць яму ручкі, паперу, звяртае ўвагу на іншыя побытавыя рэчы.  Апошнім часам лісты сталі больш-менш ісці, а ў мінулым месяцы ні ад нас яму весткі не даходзілі, ні нам ад яго. Распавядае, што чытае дзяржаўную прэсу, у прыватнасці – калонкі прапагандыста Мукавозчыка, адна з якіх была прысвечана яму. Бацька піша: “…калі будзе адчыненае судовае паседжанне, думаю, шмат хто захоча папрысутнічаць. А калі не – дык хоць на нейкую хвіліну пабачыцца, пакуль працэс афійцыйна не аб’явяць закрытым”. На ўмовы ўтрымання ў ізалятары на Валадарскага ён не скардзіцца, камера больш-менш прасторная. З кім ён сядзіць – канкрэтна не піша”.

У бліжэйшы час Рыгора Кастусёва павінна наведаць адвакат – ён хоча абмеркаваць з ёй некаторыя пытанні, звязаныя з судом.

Таксама Рыгор Кастусёў паведаміў з-за кратаў, што тэрмін утрымання пад вартай яму чарговы раз падоўжаны рашэннем следства. Усе абвінавачаныя застаюца за кратамі ад красавіка мінулага года, амаль паўтары гады.

Крымінальнай справай займалася следчае ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Літаратуразнаўцу і палітычнага аглядальніка Аляксандру Фядуту і кіраўніка Партыі БНФ Рыгору Кастусёву абвінавачваюць «у змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Ім пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі — па ч.1 арт. 357 КК.

Юрыста з ЗША, сябру БНФ Юрыя Зянковіча вінавацяць апроч таго дадаткова ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве такім фармаваннем», а таксама ў «публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, распаўсюджванні матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі, здзейсненыя з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт», ды ў «распальванні сацыяльнай варожасці і розні паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці» – агулам па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч.1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч.3 арт.130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

Сябру БНФ Вольгу Галубовіч і Дзяніса Краўчука абвінавачваюць у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — па ч. 1 арт. 342 КК.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.