Партыя БНФ » У абвінавачанага старшыні БНФ Рыгора Кастусёва ў зняволенні – праблемы з хрыбетнікам і зубамі. Ён чакае медабследавання
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У абвінавачанага старшыні БНФ Рыгора Кастусёва ў зняволенні – праблемы з хрыбетнікам і зубамі. Ён чакае медабследавання

Дададзена 26.07.2022 12:45:21 | 253 праглядаў

Абвінавачаны па справе аб змове старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў чакае медабследавання ў СІЗА. Пра гэта паведаміла расейскаму інфармацыйнаму агенцтву Sputnik-Беларусь яго адвакат Інэса Аленская.

Рыгор Кастусёў 2021Абвінавачаны па справе аб спробе змовы 67-гадовы лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў разлічвае на правядзенне планавых абследаванняў з дапамогай МРТ. На гэтым тыдні па дадзенай справе павінны пачынацца суд.

Як паведаміла Sputnik абаронца Кастусёва адвакат Інэса Аленская, стан здароўя яе падабароннага ў цяперашні час здавальняючы:

“У Рыгора Андрэевіча нядаўна былі праблемы з хрыбетнікам і зубамі, у сувязі з чым медыцынскім персаналам СІЗА старшыні партыі была аказана першая неабходная дапамога”, – расказала адвакат. Яна нагадала, што ў Кастусёва год таму, падчас знаходжання пад вартай, па выніках біяпсіі і іншых абследаванняў было дыягнаставана анкалагічнае захворванне. “У пачатку лютага бягучага года ён быў абследаваны ў адной з вядучых клінік Мінска. Са слоў Кастусёва, урачом было настойліва рэкамендавана да пачатку жніўня правесці МРТ, каб пераканацца, што хвароба не прагрэсіруе і Рыгор Андрэевіч атрымлівае слушнае лячэнне, на якое арганізм дае адказ”. , – сказала Аленская.

Пры гэтым адвакат адзначыла важнасць абследавання на МРТ для яе падабароннага.

“Спадзяюся, што ў бліжэйшыя дні неабходнае абследаванне будзе праведзена”, – сказала яна.

Па словах абаронцы, у сваякоў абвінавачанага няма праблем з перадачай яму неабходных лекаў у СІЗА.

Кастрычнік 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.