Партыя БНФ » Працяг суда па справе “аб змове”: сведчанні абвінавачаных
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Працяг суда па справе “аб змове”: сведчанні абвінавачаных

Дададзена 02.08.2022 11:31:05 | 442 праглядаў

Мінскі абласны суд 2 жніўня ў выязным пасяджэнні працягвае разглядаць “справу аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады”. На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандар Фядута, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў.

суд - трэци дзеньСудовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка. На судзе зачыталі ўсім абвінавачванні. Фядута прызнаў віну часткова, Рыгор Кастусёў віны не прызнаў, Юрась Зянковіч — заявіў пра адмову ад выказвання стаўлення да вбвінавачання , Краўчук і Галубовіч, якія не абвінавачваюцца ў змове але толькі ва ўдзеле ў дзеяннях груба парушаючых грамадзкі парадак (“народны артыкул”) — прызналі віну цалкам. Былая кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Святлана Ціханоўская заявіла пра палітычны характар справы.

Трэці дзень суда па «справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» пачаўся з допыту палітзняволенага паліттэхнолага Фядуты. Як перадае Sputnik, суддзя дазволіў яму адказваць на пытанні седзячы — з-за стану здароўя, аднак ён адмовіўся. Учора яго жонцы ўдалося перадаць для мужа кій, бо ў яго абвастрылася падагра.

Паліттэхнолаг яшчэ раз удакладніў сваю пазіцыю па прад’яўленым абвінавачванні:

“Я, як і раней, прызнаю сябе вінаватым часткова. Цалкам прызнаю, што прымаў удзел у змове”.

Абвінавачаны Фядута заявіў, што не прызнае сябе вінаватым “перш за ўсё па абцяжваючых абставінах — што злачынства было здзейснена з нізінных памкненняў”.

“Я таксама не згодны з тым, што ў змоўшчыкаў былі размеркаваныя ролі і функцыі, а таксама што былі нейкія калегіяльныя рашэнні, таму што ніякіх галасаванняў яе вялося”, — сказаў Фядута.

Да таго, як пачалі дапытваць Фядуту, суд спытаў пра стаўленне да прад’яўленага абвінавачвання яшчэ аднаго абвінавачанага — Юрыя Зянковіча. Ён заявіў, што выкажа сваё прызнанне або непрызнанне віны па справе на наступным этапе судовага следства, калі ўсе абвінавачаныя дадуць паказанні.

“Я і ў чыстасардэчным прызнанні пісаў, што лічу Юрыя Зянковіча амбіцыйным і валявым, не занадта разумным чалавекам”, — сказаў Фядута.

Пры гэтым ён распавёў, што ў гэтую гісторыю яго уцягнуў Дзмітрый Шчыгельскі, які жыве ў ЗША. Адказваючы на ўдакладняючыя пытанні пракурора, Фядута выказаў сваё меркаванне аб тым, хто арганізаваў змову ваеннага перавароту ў Беларусі.

Частка пытанняў пракурора тычылася ўдзельнікаў зум-канферэнцый, падчас якіх абмяркоўваліся пытанні сілавога захопу ўлады ў краіне. Фядута паведаміў, што раней такіх людзей, як Макар, Хофман і Кулажанка не ведаў. Акрамя гэтага, ён распавёў, што адзін раз у зум-канферэнцыі прыняў удзел Раман Пратасевіч, у яго на аватарцы быў чорны квадрат.

Аляксандр Фядута дапоўніў, што не знаёмы з Раманам Пратасевічам.

“Для мяне было вялікім здзіўленнем ягоны ўдзел у адной з зум-канферэнцый, — адзначыў ён. — Адзін-адзіны раз прагучала прозвішча Аўтуховіча“.

Аляксандр Фядута на судзе растлумачыў, што сябе бачыў курыруючым пытанні адукацыі і рэформы выбарчай сістэмы, Зянковічу павінна было адысці куратарства судовай сістэмы. Таксама абмяркоўвалася тэма запрашэння некаторых дзейных беларускіх чыноўнікаў у так званы часовы ўрад.

Адказваючы на пытанне пракурора аб тым, ці абмяркоўвалася ў яго прысутнасці, у тым ліку падчас зум-канферэнцыі пытанне пра лёс Лукашэнкі, Фядута сказаў, што не ўдзельнічаў у гэтым.

Гэта пытанне тых, хто павінен быў ажыццяўляць пераварот“, — сказаў Фядута.

Пракурор таксама задаў пытанне, ці гучала з чыіх-небудзь вуснаў тэма фізічнай ліквідацыі Лукашэнкі.

Фядута сказаў, што гэта можна паглядзець у матэрыялах справы. На што пракурор сказаў: “Паглядзім”.

З-за ўзніклых супярэчнасцяў у паказаннях Фядуты на следстве і ў судзе, пракурор папрасіў суддзю дазволіць зачытаць пратаколы допытаў. Як вынікае з ягоных паказанняў, “змоўшчыкамі” планавалася пасля вайсковага перавароту ўзяць пад варту не менш за 30 чыноўнікаў, уключаючы кіраўніцтва Генпракуратуры, МУС, СК, кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну і экс-кіраўніка МУС. Былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева планавалася аддаць пад суд. Акрамя гэтага, паводле паказанняў Фядуты на следстве, якія зачытаў пракурор, на пераходны перыяд павінна была быць арганізавана “хунта з сямі чалавек, альбо калектыўны прэзідэнт”. Акрамя таго, ішла гаворка аб фарміраванні часовага ўрада. Сёння ў судзе Фядута патлумачыў, што рашэнне па прызначэннях у часовы ўрад і хунту павінен быў прымаць дзеючы парламент.

Сябра БНФ Вольга Галубовіч абвінавачваецца толькі ва ўдзеле ў жнівеньскіх Маршах 2020 году 

Пасля допыта Федуты пачаўся допыт палітзняволенай Вольгі Галубовіч — яна абвінавачваецца толькі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Я з абвінавачваннем згодная“, — адзначыла Вольга, піша “Белта”.

Яна распавяла, што прымала ўдзел у Маршах ў жніўні 2020 года ў Мінску:

“Я сапраўды прысутнічала і знаходзілася на Маршах 3-4-й гадзіны. Я заўсёды была з мабільным тэлефонам. Пра першы марш я прачытала ў Telegram-канале і вырашыла, што варта далучыцца”.

Вольга Галубовіч разумела, што маршы супрацьзаконныя:

“Я чула, як казалі ў гучнагаварыцель: разыйдзецеся, вашыя дзеянні супрацьзаконныя”.

Таксама Вольга Галубовіч распавяла пра знаёмства з Юрыем Зянковічам:

Я ведаю яго больш за 20 гадоў, мы пазнаёміліся ў канцы 90-х”.

Затым яны ўступілі ў розныя рэгіянальныя структуры БНФ і зносіны сталі больш шчыльнымі.

Успамінаючы падзеі восені 2020 года і пачатку 2021-га, Галубовіч прызналася, што сапраўды здымала грошы з крэдытнай карты, на якую іх пералічваў Зянковіч. Фігуравалі розныя сумы ў беларускіх рублях і далярах. Грошы яна пакідала ў камеры захоўвання на аўтавакзале, каля абочыны дарогі і нават на могілках на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці.

Потым Аляксандра Фядута заявіў хадайніцтва аб неабходнасці медыцынскага агляду ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем. Пасяджэнне было вырашана завяршыць раней.

Суд працягнецца заўтра, 3 жніўня ў 10.00.

сіх абвінавачаных затрымалі ў красавіку 2021 года і з таго часу яны знаходзяцца пад вартай. Аляксандра Фядуту і Юрыя Зянковіча затрымалі 12 красавіка ў Маскве. Рыгора Кастусёва і Вольгу Галубовіч затрымалі ў гэты ж дзень, але ў Беларусі. Дзяніса Краўчука затрымалі толькі праз два тыдні — 26 красавіка. Пасля гэтага КДБ і ФСБ заявілі, што нібыта прадухілілі замах на Лукашэнку і ягоных сыноў, а таксама аб “раскрыцці дзяржаўнага перавароту”.

Праз некаторы час па дзяржтэлебачанні паказалі фільм, з якога вынікае, што за абвінавачанымі працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі. КДБ таксама паведаміў, што агулам па справе аб “захопе ўлады” праходзяць дзевяць чалавек: Фядута, Зянковіч, Кастусёў, Галубовіч, а таксама Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажэнка, Віталь Макаранка і Ігар Макар.

Вядома, што яны ўдзельнічалі ў зум-сустрэчы і падчас размовы абмяркоўвалі будучыню Беларусі, магчымыя перамены ў краіне, а таксама гучалі і радыкальныя прапановы. Пазней частцы ўдзельнікаў прапанавалі сустрэчу ў рэстаране з беларускімі сілавікамі ў Маскве, дзе іх справакавалі на розныя заявы. Адразу пасля сустрэчы затрымалі Зянковіча і Фядуту.

Раней КДБ паведамляў, што па гэтый крымінальнай справе аб “захопе ўлады” праходзяць дзевяць чалавек, але пад вартай знаходзяцца толькі пяцёра — астатнія за мяжой. Пры гэтым Галубовіч і Краўчука вінавацяць толькі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту. За кратамі “змоўшчыкаў” утрымліваюць ужо больш за 15 месяцаў, а стан здароўя некаторых вельмі пагоршыўся — у Кастусёва нават выявілі анкалагічнае захворванне.

У выніку, фігурантаў вінавацяць па наступных артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • Зянковіч абвінавачваецца па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).
  • Фядута і Кастусёў — па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
  • Галубовіч і Краўчук — па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Падтрымайце фігурантаў справы грашовымі пераводамі, бандэролькамі і пасылкамі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці па адрасе:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Вольга Пятроўна Галубовіч

Дзяніс Пятровіч Краўчук

Юры Леанідавіч Зянковіч

Рыгор Андрэевіч Кастусёў

Аляксандр Іосіфавіч Фядута

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.