Партыя БНФ » Дзяніса Івашына пачнуць судзіць 15 жніўня ў судзе Гарадзенскай вобласці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дзяніса Івашына пачнуць судзіць 15 жніўня ў судзе Гарадзенскай вобласці

Дададзена 05.08.2022 12:01:25 | 381 праглядаў

Як стала вядома, справу журналіста Дзяніса Івашына Гарадзенскі абласны суд пачне разглядаць 15 жніўня ў 14:30. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

Дзяніс ІвашынНагадаем, што Дзяніс івашын знаходзіцца за кратамі ўжо 509 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021. Адразу Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

Падтрымайце яго пасылкай або бандэролькай з рознымі прыемнымі дробязямі або зрабіце грашовы перавод. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.

Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.