Рыгору Кастусёву і Аляксандру Фядуце прысудзілі па 10 гадоў калоніі, Зянковічу – 11 гадоўДададзена 05.09.2022 1:34:50 | 658 праглядаў 5 верасня суд Мінскай вобласці вынес вырак па справе аб “змове з мэтай захопу ўлады”. Суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў усіх падсудных віноўнымі і прызначыў ім ад 2,5 да 11 гадоў пазбаўлення волі:
Адметна, што для Фядуты, Кастусёва і Зянковіча пракурор запрасіў максімальныя тэрміны, якія ўвогуле магчымыя па артыкулу аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Іншыя фігуранты справы — псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі, экс-супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Ігар Макар, а таксама Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка і Віталь Макаранка, якія пражываюць за мяжой. Разгляд справы цягнуўся крыху больш, чым месяц – суд пачаўся 29 ліпеня. Пяцёх абвінавачаных затрымалі ў сярэдзіне красавіка 2021 году, яны за кратамі да суда правялі амаль 17 месяцаў. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі ўсіх, акрамя Зянковіча. Аляксандар Фядута пасьля абвяшчэння абвінавачання часткова прызнаў віну. Рыгор Кастусёў не прызнаў віны па ніводным з пунктаў выстаўленага яму абвінавачання. Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук прызналі віну ў судзе ў поўным абʼёме. Зянковіч заключыў пагадненне са следзтвам. З прапагандысцкіх фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні, вынікае, што за “змоўшчыкамі” працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі. Рэпартажы з суда: Падтрымайце фігурантаў справы грашовымі пераводамі, бандэролькамі і пасылкамі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 Вольга Пятроўна Галубовіч Дзяніс Пятровіч Краўчук Юры Леанідавіч Зянковіч Рыгор Андрэевіч Кастусёў Аляксандр Іосіфавіч Фядута |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|