Партыя БНФ » Журналіста “Новага Часу” Дзяніса Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Журналіста “Новага Часу” Дзяніса Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі

Дададзена 14.09.2022 12:42:02 | 419 праглядаў

14 верасня ў Гарадзенскім абласным судзе агучылі прысуд палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо паўтара года — 13 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Дзяніс Івашын 2022- 15 жніўняТаксама яму прысудзілі штраф памерам 150 базавых (4800 рублёў). Акрамя гэтага, Івашын мусіць выплаціць маральную кампенсацыю дзевяці пацярпелым па 2000 рублёў кожнаму. Яго абвінавацілі па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Абвінаваўчы прысуд вынес суддзя Валерый Раманоўскі.

Суд цягнуўся месяц у закрытым рэжыме, бо на працэсе “разглядалі дадзеныя, якія складаюць дзяржаўную таямніцу”. Маці Дзяніса толькі напачатку працэса здолела пабачыць сына.

12 верасня Івашын выступіў з апошнім словам, але яго не змагло пачуць грамадства праз тое, што працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Дзяніса затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года. Журналіст публікаваў расследаванні на сайце InformNapalm і ў газеце “Новы час”. Ён распавядаў, як журналісты ідэнтыфікавалі былых супрацоўнікаў украінскага спецпадраздзялення “Беркут”, якія ўдзельнічалі ў разгонах беларускіх пратэстаў у шэрагах беларускага АМАПа. 4 сакавіка мінулага году, за два тыдні да яго затрымання, выйшла трэцяя частка расследавання. За кратамі журналісту абмяжоўваюць ліставанне, не аддаюць выданні, а таксама неаднаразова змяшчалі ў карцар. Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Улетку 2021 года ў журналіста пачаліся праблемы з сэрцам.

Дзяніс Івашын вылучаўся ў дэпутаты ад Партыі БНФ на мясцовых выбарах па Гарадзеншчыне. У мінулым годзе праваабаронцы ўганаравалі Дзяніса Івашына прэміяй як Журналіста году-2021. Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў запатрабавала вызваліць Івашына і іншых журналістаў, зьняволеных у Беларусі.

Падтрымаць палітвязня:

Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.