Партыя БНФ » Адвакатка Рыгора Кастусёва абскардзіла вырак старшыні БНФ у вярхоўны суд
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адвакатка Рыгора Кастусёва абскардзіла вырак старшыні БНФ у вярхоўны суд

Дададзена 12.09.2022 9:59:20 | 383 праглядаў

- Была пададзена апеляцыйная скарга на прысуд суда Менскай вобласці, вынесены па справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады, – паведаміла адвакатка старшыні БНФ Рыгора Кастусёва спадарыня Аленская.

000024_A8DEBE3094C9AB854325888E002CED91_1089Паводле яе слоў, абарона просіць адмяніць прыгавор Мінскага абласнога суда ў частцы абвінавачання Кастусёва ў здзяйсненні злачынства прадугледжанага ч.1. ст. 357 КК РБ. Абарона ў скарзе ўказвае на адсутнасць у дзеянні Кастусёва складу злачынства.

Скаргу будзе разглядаць Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

Справа аб «дзяржперавароце»

Працэс у Менскім абласным судзе пачаўся 29 ліпеня. Абвінавачанымі па справе сталі пяць чалавек: лідэр партыі БНФ Рыгор Кастусёў, літаратуразнаўца і паліттэхнолаг Аляксандр Фядута, юрыст з ЗША і сябра БНФ Юры Зянковіч, былая супрацоўніца яго менскай фірмы і сябра БНФ Вольга Галубовіч і актывіст, дальнабойшчык Дзяніс Краўчук.

Зянковіч, Фядута і Кастусёў абвінавачваліся ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 357 КК), а Галубовіч і Краўчук — толькі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку» (ч. 1 арт. 342 КК).

Акрамя гэтага, Зянковічу інкрымінаваліся “стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем” (ч. 1 арт. 361-1 КК), “заклікі да захопу дзяржаўнай улады” (ч. 3 арт. 361 КК), “распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці, здзейсненае групай асоб» (ч. 3 арт. 130 КК).

Зянковіч цалкам прызнаў віну датычна артыкула 357 КК і, як высветлілася, заключыў датычна 357 КК пагадненне са следствам, абавязаўшыся дапамагчы “выкрыць” астатніх “змоўшчыкаў”.

Аляксандр Фядута віну прызнаў часткова, Рыгор Кастусёў – не прызнаў віну ў поўным аб’ёме, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук прызналі цалкам.

5 верасня суд прызнаў усіх фігурантаў вінаватымі і прызначыў Юрыю Зянковічу 11 гадоў пазбаўлення волі, Аляксандру Фядуту і Рыгору Кастусёву – па 10 гадоў. Вользе Галубовіч і Дзянісу Краўчуку – па два з паловай гады калоніі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.