Партыя БНФ » Арсенію Дзядку прысудзілі тры гады “хіміі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Арсенію Дзядку прысудзілі тры гады “хіміі”

Дададзена 17.09.2022 12:09:59 | 360 праглядаў

Суд Савецкага раёна Мінска 15 верасня вынес прысуд па крымінальнай справе былога актывіста Моладзі БНФ, палітзняволенага Арсенія Дзядка. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і асудзілі на тры гады “хіміі”.

dziadok-arsen-4Судовы працэс вяла суддзя Марына Фёдарава.

Арсеній Дзядок — моладзевы актывіст, былы сябра моладзевага крыла Партыі БНФ быў затрыманы 20 красавіка 2022 года і да суда змешчаны ў СІЗА №1 Мінска.

На праўладных тэлеграм-каналах неўзабаве з’явілася “пакаяльнае відэа” з юнаком, дзе ён кажа, што нібыта “браў удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году”, а таксама “праходзіў рэгістрацыю ў чат-боце “План Перамога”.

Арсеній Дзядок неаднаразова затрымліваўся, апошні раз яго схапілі пад час акцыі пратэсту ў Мінску 14 ліпеня 2020 года. А крыху раней, тады яшчэ 17-гадовы Арсеній, зазнаў пераслед з боку Камісіі па справах непаўналетніх за ўдзел у акцыях пратэсту.

Праўладныя тэлеграм каналы пішуць, што “10 жніўня 2020-га яшчэ непаўнагадовы Арсень удзельнічаў у  вулічных акцыях, блакаваў праезную частку побач з вуліцамі Сурганава, Л. Бяды, выкрыкваў лозунгі… Прыкладна тое ж самае паўтарылася праз тыдзень. 16 жніўня 2020-га непаўнагадовы зноў на дарозе. Блакаваў рух у раёне праспекта Пераможцаў з 10 гадзін раніцы да васьмі вечара. 30 жніўня, з раніцы да ночы-тая ж гісторыя. У руках – бел-чырвонае палатно з «пагоняй». Наступныя факты аналагічных парушэнняў зафіксаваныя 6 верасня, 20-га…”

Сваю віну ў судзе Арсеній прызнаў.

Суд пастанавіў пакараць Арсенія Дзядка абмежаваннем волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.