Партыя БНФ » На магіле пакутніка Вітольда Ашурка з’явіўся помнік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На магіле пакутніка Вітольда Ашурка з’явіўся помнік

Дададзена 21.10.2022 5:03:57 | 238 праглядаў

13 кастрычніка палітвязню Вітольду Ашурку, які летась загінуў у шклоўскай калоніі ў трані, споўнілася б 52 гады.

Вітольд Ашурак — актывіст БНФ з Бярозаўкі, што ў Лідскім раёне, сябра Сойму Партыі БНФ. У студзені 2021 года яго асудзілі на пяць гадоў зняволення за паслявыбарчыя пратэсты. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію.

21 мая 2021 года Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, хоць, па словах сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Вітольда Ашурка пахавалі 26 траўня. На развітанне прыйшлі сотні людзей, цела накрылі бел-чырвона-белым сцягам, з якім і пахавалі труну.

Менавіта Вітольд быў першым палітзняволеным за падзеі 2020 года, хто распавёў пра масавую пазнаку палітвязняў у калоніях жоўтымі біркамі.

Праз паўтары гады пасля пахавання на магіле пакутніка за Беларусь Вітольда Ашурка з’явіўся помнік. Могілкі знаходзяцца на могілках у горадзе Бярозаўка Лідскага раёна.

Помнік Вітольд Ашурак БНФ

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.