Партыя БНФ » Арышт Юрася Меляшкевіча звязаны з крымінальнай справай маёнтка “Падорск”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Арышт Юрася Меляшкевіча звязаны з крымінальнай справай маёнтка “Падорск”

Дададзена 28.10.2022 2:25:53 | 242 праглядаў

Як паведамляюць гарадзенскія медыі, намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч затрыманы ў межах крымінальнай справы датычна дзейнасці маёнтка “Падорск”, дзе спадар Меляшкевіч працуе выканаўчым дырэктарам. Агулам затрыманы тры супрацоўнікі ўнітарнага прадпрыемства «Маёнтак Падароск», у сядзібе праведзены ператрус, забраныя камп’ютары і дакументы. Распачалі крымінальную справу.

Сядзіба-Падароск

Таксама затрыманыя фінансавы дырэктар Дзмітрый Карабач і бухгалтарка Вольга Балтрукевіч. Пакуль яны затрыманыя на 72 гадзіны.

«Зараз высвятляем акалічнасьці справы, ў нядзелю іх павінны ці выпусціць, ці арыштаваць», — распавёў журналістам Павел Падкарытаў, уладальнік маёнтка.

Супрацоўнікаў затрымалі ў межах расследвання крымінальнай справы. Верагодна, яна ўзбуджаная па арт.243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў».

На самім прадпрыемстве была выемка дакументаў. «Але, фактычна, быў ператрус. Забралі дакументы фірмы і камп’ютары», — расказаў Павел.

Пазьней жонка Юрася Меляшкевіча пацвердзіла, што намесніка старшыні БНФ затрымалі па крымінальнай справе па арт. арт.243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў». Ужо пасля затрымання яго 28 кастрычніка судзілі і аштрававалі па невядомым артыклуе Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

27 кастрычніка стала вядома пра затрыманне Юрыя Меляшкевіча – ён быў арыштаваны напярэдадні ўвечары, 26 кастрычніка. Ён — намеснік старшыні Партыі БНФ і намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». Да ліквідацыі быў намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання «БНФ «Адраджэнне» (прадстаўляў арганізацыю ў працэсе па яе прымусовай ліквідацыі ў Вярхоўным судзе), актывістам Руху «За Свабоду».

Ініцыятыва «Маёнтак Падароск» аднаўляе сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску. У 2013 годзе яе выкупіў расійскі бізнесмен беларускага паходжання Павел Падкарытаў. Турыстычны комплекс мае на мэце прыцягнуць у мястэчка новых жыхароў і выратаваць яго ад вымірання.

МЕляшкевіч (2)Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч

Нарадзіўся ў 1982 у Слаўгарадзе (Магілёўская вобласць) у сям’і выкладчыкаў. Сын Віктара Рыгоравіча Меляшкевіча – аднаго з вэтэранаў Беларускага Народнага Фронту ад часоў заснаваньня руху. У 1993 годзе, у час перасяленьня пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сям’я пераехала ў Менск у мікрараён «Малінаўка-4″.

Вучыўся ў СШ №206 у Малінаўцы, пасьля ў СШ №113 з хіміка-экалягічным ухілам. У 2007 скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўніверсітэт на кафедры «Біятэхналёгіі і біяэкалёгіі» па спэцыяльнасьці «Біяэкалёгія». Акрамя беларускай і рускай, размаўляе на англійскай і польскай мовах.

Займаецца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю ад 1999 года. З 2004 Сябра Партыі БНФ, быў сакратаром партыйнай камісіі ў пытаньнях экалёгіі і наступстваў катастрофы на ЧАЭС і камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Балятаваўся ад Партыі БНФ на парлямэнцкіх выбарах па Малінаўцы ў Менску, а таксама на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.

Сябра Рэспубліканскага праваабаронча-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Рух «За Свабоду» (быў намесьнікам старшыні арганізацыі), выконвае абавязкі намесьніка старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, сябра Вялікай Рады Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

З 2011 года працуе ва ўласным бізнэсе.
Ад 2011 да 2013 года быў дырэктар кампаніі «Мелвінд».
Ад 2013 да 2020 года быў дырэктарам турыстычнай кампаніі «Куфэрак падарожжаў».
Ад 2019 года сузаснавальнік і дырэктар кампаніі «ВерусІНН Вінакурня», а таксама кіраўнік у іншых камэрцыйных праектах.

Абраны на пасаду намесьніка старшыні Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” у лістападзе 2020 году.

Жанаты. Жонка Ганна – педагог-псыхолаг. Разам выхоўваюць сына Станіслава і дачку Яніну.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.