Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: “Партыя БНФ працягвае дзейнасць у неспрыяльных умовах”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: “Партыя БНФ працягвае дзейнасць у неспрыяльных умовах”

Дададзена 10.11.2022 9:41:53 | 166 праглядаў

Выконваючы абавязкі кіраўніка Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў сцвярджае, што партыя працягвае працаваць нават у такіх складаных умовах, калі кіраўнік партыі знаходзіцца за кратамі, а намесніку старшыні Юрыю Меляшкевічу прад’явілі абвінавачванне па эканамічным артыкуле:

Вадзім Саранчукоў– Партыя працягвае працаваць у прававым полі як зарэгістраваная структура. Тыя працэдуры, якія прадугледжаныя ўнутраным рэгламентам і беларускім заканадаўствам, усе структуры, якія працавалі ў Беларусі, працуюць па наладжанай схеме сувязяў, таму ў нас няма вялікай праблемы ў разрыве гэтых сувязяў.

Вадзім Сарачукоў катэгарычна адвяргае абвінавачванні ў эканамічных правапарушэннях, якія былі выстаўленыя супраць іншага намесніка старшыні БНФ Юрася Меляшкевіча:

– У Беларусі не існуе прававога поля і гэтыя абвінавачванні, якія зараз з’яўляюцца, яны не базуюцца на нормах і базавых прынцыпах права. Я зараз не магу каментаваць тую сітуацыю з пункту гледжання бяспекі Юрася. Але я абсалютна перакананы, што гэтая сітуацыя не знаходзіцца ў прававым полі.

Палітык намагаецца ліставацца з палітвязнямі, аднак, па яго словах, лісты адмыслова не прапускаюць:

– Гэта не ноў-хаў для Рыгора Кастусёва, гэта тычыцца шмат каго, хто зараз адбывае быццам пакаранне, таму сувязі трымаюцца, мы знаходзім магчымасці падтрымкі. Але я дакладна магу сказаць, што гэтыя сувязі вельмі ўскладненыя, і гэта праблема як для тых людзей, якія зараз знаходзяцца на волі, так і вельмі вялікая праблема для тых людзей, якія зараз знаходзяцца ў вязніцах.

Кантакты вельмі абмежаваныя і гэта вельмі вялікая праблема. Па-ранейшаму лісты да Рыгора даходзяць мякка кажучы не ўсе. Пры гэтым праз адваката і праз некаторыя іншыя кантакты гэтая сувязь трымаецца. Рыгор Кастусёў застаецца старшынём Партыі БНФ, рашэнне пра змену кіраўніцтва не прынятае і не будзе прынятае, я думаю.

З-за палітычнага пераследу Вадзім Саранчукоў быў вымушаны пакінуць Беларусь і ўжо больш за год жыве ў Літве, дзе прымае актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці беларускай дыяспары.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.