Партыя БНФ » Сваякі Багінскай заклікаюць не ўдзельнічаць у аўкцыёне па продажы яе лецішча
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сваякі Багінскай заклікаюць не ўдзельнічаць у аўкцыёне па продажы яе лецішча

Дададзена 11.11.2022 1:06:14 | 207 праглядаў

«Даражэнькія, не падтрымлівайце і не легалізуйце фарс. З усіх бакоў нам пачынаюць пісаць людзі і прапаноўваць выкупіць лецішча. Дзякуй, але ж гэта будзе мядзведжая паслуга», — напісала ўнучка Ніны Багінскай.

«Мая бабуля мае прынцыповую пазіцыю не плаціць аніякія штрафы. Яна не падпарадкуецца, і вы таксама не падпарадкуйцеся. Гэта прынцыповая пазіцыя ўсёй нашай сям’і. Калі ласка, паважайце гэта», — напісала ўнучка Ніны Багінскай.

Участак у Дамашанах, які прымусова выстаўляўся на продаж у 2016 годзе, не набылі, і арышт пазней знялі.

«Думаю, што і тут не набудуць», — мяркуе сябра Сойму Партыі БНФ Ніна Багінская. Тым болей, што «зямля балотная», а побач «шмат кінутых участкаў».

Дачны ўчастак 75-гадовай актывісткі БНФ Ніны Багінскай выстаўлены на аўкцыён аддзелам прымусовага выканання суда Першамайскага раёна Мінска.

Лот з’явіўся на сайце пляцоўкі па продажы маёмасці “БелЮрЗабеспячэнне”. Гаворка вядзецца пра участак плошчай 4,5 соткі ў садовым таварыстве “Фізтэх” у Пухавіцкім раёне.

Капітальных будынкаў на тэрыторыі сядзібы няма – як значыцца ў паперах, там толькі трухлявая гаспадарчая пабудова.

Пачатковы кошт участку вызначаны ў памеры 693 рублёў. Участак знаходзіцца пад арыштам судовага выканаўцы з 2016 года і прадаецца за даўгі. У графе “Даўжнік” пазначана імя сябры Сойму Партыі БНФ Ніны Багінскай. Участак належыць ёй па праве ўласнасці як мінімум з 2004 года (тады ён быў зарэгістраваны).

Вядома, што ў легендарнай актывісткі назапасілася вялікая сума неаплачаных штрафаў за “несанкцыянаваныя мерапрыемствы”. Шмат гадоў актывістка БНФ Ніна Багінская выходзіла з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Менска ў дні нацыянальных святаў, памятныя даты ці ў знак пратэсту, нават калі была зусім адна. У красавіку гэтага года 75-гадовай актывістцы прызначылі яшчэ 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла з нацыянальным сцягам у цэнтр Менска на Дзень Волі.

У 2020-м Ніна Багінская сталася адным з сімвалаў пратэстаў. Толькі за апошнія пару гадоў Багінскую аштрафавалі ў эквіваленце на некалькі тысяч даляраў, але сябра Партыі БНФ прынцыпова адмаўлялася выплачваць штрафы. Праз гэта ў яе арыштавалі маёмасць, прымусова здымалі частку пенсіі, яе пазбавілі сувязі і абмежавалі ў правах.

 

baginskaya_aukcion

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.