Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў даслаў верш з-за кратаў: “Волі сцяг шчэ залунае!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў даслаў верш з-за кратаў: “Волі сцяг шчэ залунае!”

Дададзена 18.11.2022 8:00:07 | 117 праглядаў

Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў асуджаны на 10 гадоў калоніі. Цяпер палітвязень утрымліваецца ў СІЗА №1 у Менску ў чаканні разгляду апеляцыйнай скаргі Вярхоўным судом.

000024_1659357404_516575_bigСябра Сойму БНФ Віталь Макаранка падзяліўся вершам, які старшыня партыі напісаў за кратамі:

 

 

 

Валадарка, Валадарка,
Колькі ў назве той тугі.
Дзе жыццё ідзе не шпарка,
Быццам бы «на поўнагі»
Тут даўно ўсё змяшалась:
Час вякоў, што не забыт,
Лёсы ўсіх, каму дасталась
Паспытаць мясцовы быт.
У сценах гэтых гістарычных
Дух пакут ад даўніны.
Дуніна — часоў трагічных,
Коласа — начныя сны.
Ці прадставіць мог Пішчалаў,
Як тут доўгія гады
Усіх карала і знішчала
Сіла зла, людской бяды.
Два стагоддзі ўсё без зменаў
Адбываецца працэс.
І ў наш дзень да гэтых сценаў
Не дайшоў людскі прагрэс.
Ды надзеі не губляе
Годны люд, што тут сядзіць.
Волі сцяг шчэ залунае,
Каб свабодзе, праўдзе быць.

Падтрымайце фігурантаў справы грашовымі пераводамі, бандэролькамі і пасылкамі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці па адрасе:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Вольга Пятроўна Галубовіч

Дзяніс Пятровіч Краўчук

Юры Леанідавіч Зянковіч

Рыгор Андрэевіч Кастусёў

Аляксандр Іосіфавіч Фядута

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.