Партыя БНФ » Чаму ў Беларусі не ліквідуюць апазыцыйныя партыі?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Чаму ў Беларусі не ліквідуюць апазыцыйныя партыі?

Дададзена 19.11.2022 12:46:02 | 141 праглядаў

У Беларусі ліквідаваныя незалежныя прафсаюзы, праваабарончыя арганізацыі, культурныя і грамадскія ініцыятывы. Апазіцыйным жа партыям пакінуты легітымны статус, хоць іх кіраўнікі і актывісты пераследуюцца, а многія ўтрымліваюцца за кратамі. Навошта Лукашэнку партыі, якую ролю ў сваёй гульні ён адводзіць ім, на што спадзяюцца самі партыйцы? На гэтыя пытанні адказвае сябра сойму Партыі БНФ Віталь Макаранка.

Віталь Макаранка 2016На думку  Віталя Макаранкі, Лукашэнка не ліквідуе апазіцыйныя партыі, бо пакуль не бачыць у гэтым неабходнасці. Вырашэнне пытання будзе прынятае пазней.

«Альбо ёсць планы на гэтыя партыі — можа, стварэнне хоць якога дэмакратычнага антуражу», — заўважае партыец.

Паводле Віталя Макаранкі, у цяперашняй Беларусі для апазіцыйных партый не прадугледжаная хоць якая роля. Ён канстатуе, што яна і да 2020 года была дэкаратыўнай, а самі партыі былі «палітызаванымі гурткамі па інтарэсах».

«Да 2020 года дазвалялася вылучаць кандыдатаў у выбарчыя камісіі, а таксама кандыдатаў у дэпутаты не праз збіранне подпісаў, а на партыйных з’ездах, і яшчэ была магчымасць вылучэння назіральнікаў. А цяпер і гэтага не будзе», — лічыць Віталь Макаранка.

65-гадовага старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва пакаралі 10 гадамі калоніі за нібыта «змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Прысуд быў агучаны 5 верасня.

Віталь Макаранка кажа, што ў сям’і Кастусёва існуе сваё стаўленне да апублічвання звестак пра яго, і аднапартыйцы з разуменнем ставяцца да такога рашэння.

«Пра лёс Кастусёва ўвесь час нагадваецца на розных сустрэчах, імпрэзах. Ён не забыты», — запэўнівае партыец.

Што да дзейнасці «абезгалоўленай» партыі, то Віталь Макаранка адзначае, што рэгулярна адбываюцца кансультацыі, сустрэчы, нарады. Паводле яго, выканаўца абавязкаў старшыні партыі знаходзіцца ў бяспечным месцы, большасць актыву выехала з Беларусі.

На думку Віталя Макаранкі, самаліквідаванне партыі — гэта дапамога рэжыму. Калі ён гэтага хоча, няхай ліквідуе, кажа партыец.

«Самаліквідаванне будзе праяваю слабасці, маўляў, рэжым настолькі моцны і непераможны, што наважыліся скласці самі лапкі», — даводзіць ён.

На думку Віталя Макаранкі, апазіцыйныя партыі нямала нарабілі памылак, 2020 год падсумаваў іх.

«У 2020 годзе партыі ўжо нічога не маглі зрабіць, бо ўвага была пераключаная на лідараў новай хвалі і адбылася замена апазіцыі — з традыцыйнай беларускай на так званую новую. Тады не варта было зачароўвацца новай хваляй, а спрабаваць гэтымі працэсамі кіраваць, але тое было б безвынікова, бо фокус увагі ўсё адно быў засяроджаны на штабе Ціханоўскай, а старую апазіцыю ніхто не слухаў», — адзначае Макаранка.

Віталь Макаранка кажа, што ў партыі БНФ яе ўдзел у выбарах 2024 года не абмяркоўваўся.

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.