Партыя БНФ » Юрась Меляшкевіч сустракае 40-гадовы юбілей за кратамі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Юрась Меляшкевіч сустракае 40-гадовы юбілей за кратамі

Дададзена 20.11.2022 12:02:00 | 116 праглядаў

20 лістапада адзначае дзень народзінаў намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч – яму спаўняецца 40 гадоў.

Юрый Меляшкевіч ПадорскЮбілей палітык сустракае за кратамі – ён быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па абвінавачванні ў нясплаце падаткаў за дзейнасць маёнтка “Падорск”.

“Юрась знаходзіцца за кратамі з 26 кастрычніка. Калі ласка, падтрымайце яго тэлеграмай ці лістом. Ён будзе вельмі ўдзячны. Лісты ідуць вельмі павольна, але з іншага боку як прыемна атрымліваць віншаванні яшчэ тыдзень ці два” – піша жонка зняволенага.

Адрас для лістоў:

Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Меляшкевічу Юрыю Віктаравічу

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.

Таксама можна накіраваць грашовы перавод, які вязень можа скарыстаць каб набыць харчаванне ў у шапіках СІЗА. Магчымы перавод грашовых сродкаў праз інтэрнэт-банкінг і мабільны-банкінг. Выканайце грашовы пераказ (адвольны плацёж) па пазначаных ніжэй рэквізітах і не забудзьцеся ўпісаць цалкам прозвішча, імя і імя па бацьку палітвязня і СІЗА ў прызначэнні плацяжу.

Мелешкевич Юрий Викторович — Тюрьма-1

УНП: 590003691
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY81BAPB36429050005540000000
Код прызначэння плацяжа: 90401

Таксама можна даслаць пасылку ці бандэрольку з рознымі прысмакамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.  У бандэроль ці пасылку можна пакласці гарэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макароны, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнык, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламастары, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.