Партыя БНФ » Сяргей Пантус: “Сэрца рвецца ў Беларусь”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сяргей Пантус: “Сэрца рвецца ў Беларусь”

Дададзена 22.11.2022 12:03:42 | 94 праглядаў

Кіраўнік Лідскай арганізацыі БНФ, сябра Сойму Партыі БНФ Сяргей Пантус ўжо амаль год, як пераехаў у Польшчу. Сяргей распавёў пра Вітольда Ашурка, пра праблемы з пераездам і ўзгадвае дні выбараў 2020 года.

Сяргей Пантус 2022– Бярозаўка – кузніца кадраў не толькі на Гарадзеншчыне, але для ўсёй Беларусі. Наша знакаміты зямляк Зміцер Вайцюшкевіч з Бярозаўкі, ён сябраваў з Вітольдам, жыў са мной на адной вуліцы, галоўны радыйшчык Украіны – канцэртнае радыё Тавр – Віталь Драздоў, гэта быў мой сусед і ён граў у першым складзе Ляпіса Трубяцкога, мастак па прыкладным шкле, светлай памяці, Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер і, натуральна, цяпер Вітольд Ашурак таксама ўвайшоў у гісторыю, на жаль, такім трагічным чынам.

– Лідар БНФ Рыгор Кастусёў цяпер за кратамі, ці гэта ўплывае на працу, на функцыянаванне, на існаванне партыі?

– Пэўна, як нейкі дэмаралізуючы фактар уплывае, партыя працуе, зараз выконваючы абавязкі кіраўніка партыі Вадзім Саранчукоў, ён таксама за мяжой. У хуткім часе плануецца правесці сустрэчу, зрабіць стратэгічнае планаванне, выпрацаваць план дзеянняў надалей, пакуль партыі не чапаюць, грамадскія арганізацыі пазачынялі ўсе. І нам трэба выкарыстоўваць гэты час для партыйнай дзейнасці і выпрацаваць стратэгію, што рабіць далей.

– Амаль год за мяжой, у Вашым выпадку, якім ён быў?

– У побытавым плане, я не асабліва такі перавярэдлівы, тут нават лягчэй, і з заробкам тут прыемней выглядае сітуацыя, а цяжка ў маральна-душэўным плане мне даўся гэты год. Здароўе папсавалася ад перажыванняў, не асабіста з-за свайго, менавіта смерць Вітольда паўплывала і з-за таго, што першы перыяд я не мог займацца тым, чым займаўся ў Беларусі – грамадскай дзейнасці на ніве беларушчыны.

– Пра вяртанне ў Беларусь думаеце?

– Увесь час думаю, як кажуць, сэрца рвецца туды хоць зараз, а розум разумее, што гэта будзе няхутка, бо я не бачу прадпасылак, што гэта адбудзецца ў бліжэйшы год-два.

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.