Партыя БНФ » Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйную скаргу Рыгора Кастусёва па справе “аб змове”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйную скаргу Рыгора Кастусёва па справе “аб змове”

Дададзена 29.11.2022 11:10:30 | 279 праглядаў

29 лістапада Вярхоўны суд разгледзіў апеляцыйныя скаргі па справе старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і іншых фігурантаў справы “аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады”. Абвінаваўчы вырак пакінуты без зменаў, прысуджаныя абвінавачаным вялізныя тэрміны зняволення набываюць моц.

Фядута Кастусёў ЗянковічПрызначаны на апеляцыйны працэс суддзя Уладзімір Давыдаў не знайшоў падстаў, каб аблегчыць лёс асуджаных, нават з улікам узросту некаторых і набору хранічных хвароб.

Папярэдняе расследванне і судовае следства цягнуліся 500 дзён, справу  небеспадстаўна называюць адной з самых рэзанансных у гісторыі сучаснай Беларусі.

Рашэнне калегіі Вярхоўнага суда па апеляцыйнай скарзе набыло моц неадкладна з моманту агалошвання.

Нагадаем, што 5 верасня 2022 году суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Рыгора Кастусёва вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.  Прысуды, скаргі на якія сёння разглядаліся і якія засталіся ў сіле: Юрась Зянковіч – 11 гадоў калоніі, Аляксандр Фядута – 10 гадоў, Рыгор Кастусёў – 10 гадоў, Дзяніс Краўчук – 2,5 гады. Абаронцы асуджаных прасілі скасаваць ці паслабіць тэрмін, але ўсе скаргі былі адхіленныя. Вольга Галубовіч, якую таксама пакаралі 2,5 гадамі пазбаўлення волі, скаргу ў Вярхоўны суд не падавала.

Гэтае рашэнне апеляцыйнай інстанцыі каментуе намеснік старшыні, а цяпер выканаўца абавязкаў кіраўніка Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, які цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі:

– З самага пачатку гэтая справа не ляжыць у прававым полі. Тыя абвінавачванні, якія выстаўлены, яны выдуманыя, не адпавядаюць ні духу права, ні літары закона. Таму ў мяне не было спадзяванняў на тое, што прысуд будзе зменшаны, ці адменены. Яшчэ раз паўтаруся, я не лічу ні Рыгора Кастусёва, ні астатніх вінаватымі па гэтай справе, лічу, што гэта ўсё выдуманая справа, якая не знаходзіцца ў прававым полі.

Па словах Вадзіма Саранчукова, з Рыгорам Катусёвым вельмі кепская камунікацыя:

– На жаль, кантакты вельмі абмежаваныя. Ведаем дакладна, што падаўляючая большасць лістоў да Рыгора не даходзіць. Цяжка сказаць, якія лісты даходзяць з таго боку. Ёсць камунікацыя з сям’ёй, але гэта бадай што адзіны сродак камунікацыі, які на сёння ёсць. Яшчэ раз паўтаруся, на жаль, уся сістэма пабудаваная такім чынам, каб максімальна абмежаваць доступ да інфармацыі як адтуль, так і туды.

Менскі абласны суд разглядаў справу аб «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» з 29 ліпеня. 5 верасьня фігурантам агучылі прысуд.

Зянковіча абвінацілі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньне ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці).

Фядуту і Кастусёва — паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Галубовіч і Краўчука — паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Справу расьсьледаваў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.

Фігурантамі справы зьяўляліся таксама псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі, экс-супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Ігар Макар, а таксама Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка і Віталь Макаранка, якія пражываюць за мяжой.

Пяцёх абвінавачаных затрымалі ў сярэдзіне красавіка 2021 году. Яны прызнаныя палітвязнямі беларускай правабарончай супольнасцю.

Лукашэнка раней заявіў, што абвінавачаныя ў справе нібыта рыхтавалі замах на яго і ягоных сыноў. Прапагандысты з БТ прыплялі да гэтага і спецслужбы ЗША, грунтуючыся на амерыканскім грамадзянстве Юрася Зянковіча.

Гаворка ідзе пра справу, у якой улады палічылі змовай з мэтай захопу ўлады. Па сутнасці ж, гэта была правакацыя спецслужбаў, у якой псеўда-змоўшчыкі былі пазнаёмленыя з псеўда-генераламі, якія быццам бы здольныя зрабіць псеўда-пераварот. Віна старшыні БНФ Рыгора Кастусёва ўвогуле толькі ў тым, што ён удзельнічаў у публічных зум-канферэнцыях з іншымі удзельнікамі справы. Зразумела, што Кастусёў не прызнаў сваю віну ў змове, якой і не было. ТАпеляцыя не падзейнічала – прысуд пакінуты ў сіле, як стала вядома сёння. Пры гэтым Рыгор Андрэевіч у пісьмовай форме ўжо прасіў пра яго перавод у калонію да разгляду  апеляцыі. Усё ж умовы ў калоніі лепшыя, чым у СІЗА, а пасля затрымання ў спадара Кастусёва выяўленае анкалагічнае захворванне.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.