Партыя БНФ » У нобэлеўскай лекцыі Алеся Бяляцкага узгаданая смерць Вітольда Ашурка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У нобэлеўскай лекцыі Алеся Бяляцкага узгаданая смерць Вітольда Ашурка

Дададзена 10.12.2022 11:21:38 | 269 праглядаў

У Осла 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры лаўрэаты: кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” і адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, былы намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”. 

pinchuknobel32Праваабаронца Алесь Бяляцкі не змог асабіста атрымаць узнагароду — ён ужо 17 месяцаў утрымліваецца за кратамі ў межах крымінальнай справы. Таму прэмію замест Бяляцкага атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.

Цэрымонія уганаравання сёлетніх лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру прайшла ў Осла 10 сьнежня, у сусьветны дзень Правоў чалавека – у гэты дзень у 1948 годзе ААН была абвешчаная Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека.

У нобэлеўскай лекцыі, якая ўпершыню ў гісторыі прэміі была прамоўленая на беларускай мове, Наталля Пінчук ад імя Алеся Бяляцкага звярнула ўвагу на лёс закатаванга ў турме палітвязьня Вітольда Ашурка, сябры Сойму Партыі БНФ, які загінуў ў калоніі ў траўні мінулага года.

Прэмію міру, паводле завяшчання Альфрэда Нобеля, прысуджаюць “асобе, якая дасягнула найбольшых поспехаў альбо зрабіла больш за іншых у справе згуртавання народаў і скарачэння колькасці дзейных войскаў, а таксама за правядзенне мірных кангрэсаў і прыцягненне да іх увагі”.

Алесь — трэці чалавек, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся за кратамі. За шматгадовую праваабарончую дзейнасць Алесь знаходзіцца за кратамі з 14 ліпеня 2021 года — ужо 17 месяцаў. Праваабаронцу з калегамі абвінавачваюць у “кантрабандзе арганізаванай групай” у 2016-2020 гадах і “фінансаванні актыўных групавых дзеянняў, што груба парушалі грамадскі парадак” падчас масавых акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Таму сёння, 10 снежня, у Осла Нобелеўскую прэмію міру замест старшыні “Вясны” артымала ягоная жонка Наталля Пінчук. У гэты дзень упершыню ў гісторыі прэміі Нобелеўская прамова прагучала на беларускай мове.

Алесь Бяляцкі – дэлегат зьезду БНФ. Менск, 2001Тэксты нобэлеўскай лекцыі Алеся Бяляцкага на розных мовах:

English (pdf)
Norwegian
Norwegian (pdf)
Belarusian (pdf)
Ukrainian (pdf)
Russian (pdf)

Спосабы віншавання і падтрымкі Алеся вельмі абмежаваны цяперашнімі ўладамі Беларусі. Але мы заклікаем вас працягваць выказваць сваю салідарнасць як з Алесем Бяляцкім, так і з астатнімі палітычнымі зняволенымі, якія пераследуюцца за сваю мірную дзейнасць, наступнымі спосабамі:

  • лістом, паштоўкай ці тэлеграмай (з дамашняга тэлефона можна па нумару 166) –  СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму;
  • грашовым пераводам праз пошту ці інтэрнэт-банкінг з беларускай карткі;
  • пасылкай з рознымі прыемнымі дробязямі;
  • медыцынскай бандэролькай з вітамінамі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.